Архіў

Крыху цікавай сацыялогіі пра беларусаў і правы чалавека
Нядаўна ў шырокім доступе з’явілася сацыялагічнае даследаванне “Асаблівасці беларускай правасвядомасці. Успрыманне і стаўленне да правоў чалавека”. Даследаванне было праведзена па замове Freedom House групай кампаній Satio у 2016-м годзе. Удзел у ім прынялі 1000 чалавек з гарадоў Беларусі насельніцтвам ад 50.000 чалавек.

“Эксперымент працягваецца”: сайт orsha.eu адзначае першы круглы юбілей
10 год працы сайта праляцелі незаўважна, жартуе заснавальнік і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак.

Менскую прастору «Цэх» выселілі, не назваўшы прычыны
Культурная прастора «Цэх» страціла памяшканьне на менскай Кастрычніцкай вуліцы: арэндадаўца і ўладальнік суседняга з «Цэхам» бару «Хуліган» Аляксандар Астрашэўскі два дні таму паведаміў «Цэху», што ім трэба «як мага хутчэй» сабраць рэчы і выехаць. Рашэньне было прынятае ў час выставы пра цэнзуру і самацэнзуру.

Міністр абароны Брытаніі падаў у адстаўку. 15 год таму ён паклаў руку на калена журналісткі
Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан падаў у адстаўку. Пра свой намер пакінуць пасаду Фэлан апавясціў прэм'ера Тэрэзу Мэй адпаведным лістом. Рашэнне пакінуць пасаду Фэлан патлумачыў сваімі непрыстойнымі паводзінамі ў мінулым.

«Адмяніць закон аб СМІ» — і гэта не жарт
Змяніць ці адмяніць? Адказ на гэтае пытанне такі: Закон аб СМІ рэгулюе СМІ, але яны ў ранейшым разуменні больш не існуюць. Атрымліваецца, што Міністэрства інфармацыі спрабуе рэгуляваць тое, чаго ўжо няма.

Што будзе з маімі сацсеткамі, калі я памру?
Кожны дзень у сьвеце памірае больш за 10 тысяч карыстальнікаў Facebook. Але старонкі не выдаляюцца аўтаматычна — сацсеткам ніхто не паведамляе пра сьмерць карыстальніка, яны толькі ведаюць, калі апошні раз чалавек быў анлайн.

Забойства Шарамета: у следства дагэтуль няма падазраваных
Намеснік начальніка ўпраўлення Галоўнага следчага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны Аляксандр Коўтун заявіў, што падчас расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета дапытаныя больш за тры тысячы сведкаў, аднак падазраваныя дагэтуль не ўстаноўлены.

Журналістаў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына зноў судзяць за супрацу з «Белсатам» ВІДЭА
Сёння а 16-й у Калінкавічах (Гомельская вобласць) адбудзецца чарговы адміністратыўны працэс над журналістамі Кастусём Жукоўскім і Андрэем Толчыным.

БАЖ шукае валанцёраў і валанцёрак для працы з замежнымі журналістамі
15-16 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў праводзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе". Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў і журналісты з Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Нарвегіі, Гішпаніі, Італіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыя журналістаў.