Архіў

05.11.2021

Улады заблакавалі сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў — чытайце нас у Telegram

Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняла рашэнне заблакаваць доступ беларускіх карыстальнікаў да сайта нашай арганізацыі – галоўнага  незалежнага журналісцкага аб’ядання краіны. У жніўні гэтага года Вярхоўны суд пазбавіў нашу арганізацыю рэгістрацыі.

05.11.2021

Пратэст камеры №15. Ірына Слаўнікава і іншыя арыштанткі галадаюць на Акрэсціна

У двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна з вечара 3 лістапада галадаюць дзесяць жанчын. Прычын хапала і да гэтага: больш за год арыштантам не перадаюць перадачы, у душ і на шпацыр не водзяць, камеры перапоўненыя, лекі не выдаюць, а неабходную медыцынскую дапамогу ў сувязі з COVID-19 не аказваюць. 

05.11.2021

«Да гэтага моманту баюся пачуць, што мой здымак паламаў ім жыцьцё». Беларускія фатографы пра сваю працу ў часы рэпрэсій

Улады Беларусі працягваюць перасьледаваць супрацоўнікаў незалежных мэдыя. Больш за 30 прадстаўнікоў СМІ на гэты момант знаходзяцца за кратамі. Шмат беларускіх фатографаў у сёньняшніх умовах з прычыны няспынных рэпрэсій проста ня могуць дакумэнтаваць падзеі, якія адбываюцца ў краіне.

05.11.2021

Літаратура з турмы. Андрэй Аляксандраў: «Краты — толькі хэштэг»

15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Гэта партрэты літаратараў, якія працягваюць творчасьць за кратамі.

05.11.2021

«Гэта яшчэ адна вайна з „Белсатам“». Юрыстка тлумачыць, ці можна стаць экстрэмістам за падпіску на тэлеграм-канал

Пасьля таго як набылі моц папраўкі ў закон «Аб зьмене законаў па пытаньнях процідзеяньня экстрэмізму», ледзьве ня кожны дзень у Беларусі нешта прызнаюць экстрэмісцкім фармаваньнем: то тэлеканал, то чат. Юрыстка, праваабаронца з каманды Human Constanta Наста Лойка тлумачыць, якія зьмены ўнесеныя ў закон, ці можна падпісвацца на «экстрэмісцкія» сайты, як ня трапіць у шэрагі «экстрэмістаў».

04.11.2021

БАЖ атрымае Нацыянальную прэмію Украіны за свабоду слова

Беларуская асацыяцыя журналістаў стала сёлетнім лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны свабоды слова імя Ігара Лубчанкі. Такое рашэнне прыняў сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.

04.11.2021

У Беларусі заблакавалі сайты сямі грамадскіх арганізацый

Стандартная інфармацыя пра блакаванне з’яўляецца пры спробе зайсці на сайты з Беларусі. Гэтыя грамадскія аб'яднанні сёлета былі пазбаўленыя рэгістрацыі.

04.11.2021

Жаночая камера, у якой сядзіць журналістка Ірына Слаўнікава, аб'явіла галадоўку

Прычынай сталі нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных на Акрэсціна.

04.11.2021

Стартаваў збор грошай на аўдыёальбом дзіцячых вершаў палітвязьня Андрэя Скурко

Вядомы журналіст, паэт і музыка Андрэй Скурко ад ліпеня за кратамі разам з галоўным рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам.

04.11.2021

Беларусь и Молдова — аутсайдеры по сопротивляемости внешней дезинформации

Беларусь и Молдова имеют самую низкую сопротивляемость внешней дезинформации среди 10 стран, рассмотренных в новом исследовании.