Архіў

27.12.2021

У Аляксандра Фядуты ў СІЗА здарыўся сардэчны прыступ

У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. У СІЗА-1 у яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі

26.12.2021

«Рэпартэры бяз межаў» асудзілі перасьлед Радыё Свабода і «варварскія мэтады», якія ўжываюць беларускія ўлады

Неадкладна вызваліць карэспандэнта "Радыё Свабода" Алега Грузьдзіловіча запатрабавала міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў».

24.12.2021

Вынікі года. Пра што гаварылі падчас журналісцкага Zoom: Працэсы спыніць немагчыма, і гэта дае надзею

Беларускую журналістыку мы сёння робім з Беларусі, Вільні, Варшавы, Беластока, Кіева, Львова, Тбілісі, Прагі і многіх іншых месцаў. Але ўсе мы застаемся беларускімі журналістамі. Той час, калі ні мова, ні геаграфія не даюць сумнявацца, хто мы ёсць. У онлайн-сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі цэнтральных і рэгіянальных медыя, медыяэксперты, родныя тых калег, якія знаходзяцца сёння за кратамі.

24.12.2021

Каляды за кратамі. Журналіст Дзяніс Івашын зноў у карцары, перадачу ад жонкі не прынялі

Жонка палітвязьня Вольга ў тэлеграм-канале паведаміла, што яе палітзьняволены муж Дзяніс Івашын зноў зьмешчаны ў карцар.

24.12.2021

Алега Грузьдзіловіча зьняволілі ў СІЗА, але допытаў не прызначылі АБНОЎЛЕНА

Алега Грузьдзіловіча затрымалі 23 сьнежня і замянілі яму меру стрыманьня з абавязку яўкі на ўтрыманьне пад вартай. За час пасьля першага арышту Алега ў ліпені 2021 году ніякіх допытаў у яго не было. Пакуль не прызначылі і гэтым разам.

24.12.2021

Жыхароў Жодзіна прымушаюць падпісацца на дзяржаўную газету

Паведамленні аб прымусовай падпісцы разаслалі класным кіраўнікам.

23.12.2021

113 гадоў турмы на 12 чалавек. Як рэжым Лукашэнкі адпомсьціў блогерам

Колькі гадоў турмы прысудзілі папулярным блогерам. Калі на пачатку году блогерам давалі па 3-4 гады, то ў канцы — па 13-18.  Чаму ўлады так баяцца блогераў, караючы іх шалёнымі тэрмінамі?

23.12.2021

Журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч змешчаны ў СІЗА

Журналіста "Радыё Свабода" Алега  Груздзіловіча забралі з дому ў Мінску, выламалі дзверы.

23.12.2021

Філёляг, заўзяты раварыст, патрыёт Беларусі. Хто такі арыштаваны журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык

Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада. Пасьля зьмяшчэньня за краты яго двойчы асудзілі на 10 дзён арышту, аднак пасьля адбыцьця пакараньня Андрэя так і ня вызвалілі. Нядаўна родным Кузьнечыка паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць журналіста, невядома.