Архіў

15.11.2021

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка пакараныя чарговымі 15 суткамі арышту

У судзе Першамайскага раёна Мінска суддзя Максім Трусевіч другі раз запар пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку чарговымі 15 суткамі арышту. На іх склалі пратаколы за дробнае хуліганства ў ІЧУ.

15.11.2021

Андрэй Аляксандраў і Андрэй Скурко — зняволеныя журналісты сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досьведзе.

15.11.2021

Разжигание вражды, неуплата налогов, измена государству — как власть уничтожает свободу слова

Беларусь превращается в настоящий Мордор, «черную страну» для журналистов и любой медиаактивности. Фиксируем это для истории и рассказываем обо всем поэтапно.

15.11.2021

На мяжы зь Беларусьсю польская паліцыя затрымала расейскіх журналістаў

Паліцыя Падляскага ваяводзтва паведаміла пра затрыманьне ў мястэчку Горны Ўснар на мяжы зь Беларусьсю дваіх журналістаў расейскага тэлеканалу Russia Today, які працуе ў Францыі.

14.11.2021

З рэдакцыяй раёнкі “Чырвоны прамень” правялі тлумачальную размову за публікацыю фота з лагатыпам Тут бай

Сайт дзяржаўнай газеты Чашніцкага раёна размясціў фотаздымак з лагатыпам сайта Тут.бай. З гэтае нагоды была складзена петыцыя з патрабаваннем правесці праверку і пакараць вінаватых. Петыцыя была адрасаваная ў Міністэрства інфармацыі і ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Абедзьве дзяржаўныя інстанцыі не знайшлі падстаў, каб пакараць рэдакцыю або яе прадстаўнікоў.

14.11.2021

У доме віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай правялі ператрус

Алена Янушкоўская ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў замежжы, але міліцыянты з’явіліся ў яе хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна, дзе зараз жыве прыёмная дачка блогеркі з двума дзецьмі.

14.11.2021

Журналіст Сяргей Няроўны абскардзіў штраф за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Магілёўскі абласны суд

Крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны 11 лістапада накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Журналіст просіць адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна аб пакаранні яго адміністрацыйным штрафам на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за падабайкі, пастаўленыя ў мінулым годзе ў сацыяльнай сетцы Facebook.

14.11.2021

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту.

13.11.2021

«Вова, мы афігелі! Мы не ведаем, што рабіць…» Галоўны рэдактар «Камсамолкі» распавёў, што адбываецца з беларускай рэдакцыяй

Больш за год таму «Камсамолку» ў Беларусі перасталі друкаваць. У верасні 2021 года заблакавалі сайт. Журналіста рэдакцыі Генадзя Мажэйку затрымалі. Адбыўся разгром аднаго з самых папулярных выданняў Беларусі. Галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін распавёў карэспандэнту RT пра сітуацыю вакол «КП» у Беларусі.

«Можа, накіраваць мігрантаў на мяжу з Украінай?» Як расійская прапаганда асвятляе крызіс на мяжы з Беларуссю 13.11.2021

«Можа, накіраваць мігрантаў на мяжу з Украінай?» Як расійская прапаганда асвятляе крызіс на мяжы з Беларуссю

Увесь тыдзень міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з еўрапейскімі краінамі абмяркоўваецца ў расійскай прэсе. Яшчэ год таму прапагандысты абураліся, што Лукашэнка занадта міндальнічае з Захадам, спрабуючы захаваць шматвектарнасць. Яны адкрыта заклікалі да больш рашучых дзеянняў у адказ на непрызнанне выбараў і санкцыі — напрыклад, закрыць мяжу. Цяперашнія дзеянні ўладаў задавальняюць прапагандыстаў куды больш: відавочна, чым далей Беларусь ад Захаду, тым бліжэй яна да Расіі і ўжо без альтэрнатывы. А расійскія прапагандысты працуюць па вельмі прадказальным сцэнары: хваліць Лукашэнку яны гатовыя роўна да таго моманту, пакуль той не супярэчыць Крамлю і не паглядае ў бок Захаду. Паглядзелі, што яны кажуць пра міграцыйны крызіс.