Архіў

Сёння пачалі судзіць рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча
Працэс павінен быў распачацца ў судзе Маладзечанскага раёна а 10.30. Суддзём прызначаны Аляксей Іршын. Пакуль няма звестак пра тое, што разгляд справы Аляксандра Манцэвіча будзе праходзіць у закрытым рэжыме, хоць вельмі часта падобныя працэсы робяць закрытымі. Падсуднага вінавацяць у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» паводле арт. 369-1 Крымінальнага Кодэкса.

«Як можна расказваць пра выгадныя крэдыты, калі за каментар людзей саджаюць у турму на гады?» Праект infobank.by вырашыў зачыніцца
Рэсурс пра фінансавыя і банкаўскія навіны Беларусі infobank.by аб'явіў пра сваё закрыццё.

Глобальная хакерская угроза: Как журналисты-расследователи могут дать отпор
На крупнейшей в мире конференции журналистов-расследователей прозвучало предупреждение об эпидемии кибершпионажа, с которой сталкиваются журналисты. Чтобы разоблачить злоумышленников, стремящихся подорвать цифровую безопасность, журналистам следует перейти в наступление. Выступая с докладом на 13-й Глобальной конференции журналистов-расследователей (#GIJC23) в Швеции, ключевой спикер Рон Дейберт, основатель и директор исследовательского отдела кибербезопасности Citizen Lab при Университете Торонто, рассказал о множестве скрытых угроз слежки, связанных с новой индустрией коммерческого шпионажа, из-за которого все независимые журналисты и источники в мире становятся уязвимыми, пишет Рован Филп для gijn.

У Варшаве з’явіўся мурал з Анджэем Пачобутам
Мурал з палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам з’явіўся ў пачатку верасня ў польскай сталіцы. Маляваць яго прыязджаў беларускі мастак з Аўстрыі, піша MOST.

Галоўны рэдактар «Радыё Рацыя»: «Што робяць еўрапейскія палітыкі дзеля вызвалення палітвязняў Беларусі?»
Такое пытанне падчас Акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам, якая традыцыйна прайшла ў Беластоку, задаў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.

Адкрыты прыём заявак на J4T AWARDS 2023 (да 20 лістапада)
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» абвяшчае конкурс для журналістаў_ак і рэдакцыяў СМІ - J4T AWARDS.

Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута
Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца. На гэты раз акцыю, ініцыяваную БАЖ, падтрымаў аўстралійскі журналіст Сціў Кэнан, які цяпер жыве ў Лондане. Ён узначальвае еўрапейскае бюро тэлеканала ABC.

Адкрытая лекцыя ад інфлюенсеркі Лізаветы Ветравай (29 верасня)
29-га верасня, а 19.00 па менскім часе пройдзе адкрытая лекцыя ад Лізаветы Ветравай – вядомай беларускамоўнай інфлюенсеркі і паспяховай праектнай менеджэркі арганізацыі «Годна». Лекцыя будзе прысвечана відэа: як эфектыўна падрыхтавацца, прафесійна здымаць і успешна прасоўваць?

Свярдлоў пра праект з Маланкай: «Мы самі яшчэ не абвяшчалі публічна ні пра стварэнне кансорцыума, ні пра канкрэтныя праекты»
Некалькі дзён таму ў беларускай інфапрасторы выбухнула навіна: новы незалежны тэлеканал будзе створаны пры ўдзельніцтве Malanka Media і «Еўрарадыё». Аднак галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў у каментары для БАЖ папрасіў не спяшацца з гучнымі заявамі.

Яўгена Меркіса, якога нядаўна этапавалі ў Шклоўскую калонію, будуць зноў судзіць
28 верасня ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрыты працэс над журналістам Яўгенам Меркісам. Як паведамляе «Штодзень», матывіровачная частка гучыць так: «Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».