НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

15.11.2022

У Беластоку праходзіць выстава «Пра рак. Гісторыі беларусак»

Гераінямі фотавыставы сталі тры беларускі, якія зараз у вымушанай эміграцыі і праходзяць лячэнне ад раку малочнай залозы. Гэта Каця Пытлева, Каця Ваданосава і Лена. Афіцыйнае адкрыццё прайшло 12 лістапада ў MediaPortBelarus у Беластоку.

15.11.2022

«Калі данаціць з беларускай карты, для сілавікоў усё абсалютна празрыста». Памятка пра тое, як данаціць бяспечна

Яшчэ з каранавірусных часоў фінансавая падтрымка стала адным з яскравых прыкладаў салідарнасці беларусаў. Фонды і асобныя людзі дагэтуль дапамагаюць сем'ям палітвязняў, збіраюць грошы на рэабілітацыю пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў і на мноства іншых патрэб. У той жа час за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», якой улады лічаць амаль усё навокал, у Беларусі пагражае крымінальная адказнасць. Разам з экспертамі «Медыязона» склала памятку аб тым, як данаціць бяспечна і не трапіцца сілавікам ці махлярам.

14.11.2022

Праваабаронцу Насту Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак. Супраць яе ўжывалі катаванні

Учора Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15-сутачнага арышту, бо была перазатрымана па новым артыкуле.

14.11.2022

Зміцер Лупач: Я спаліў за сабой усе масты і вярнуцца не магу пры гэтай уладзе

Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач вось ужо амаль паўтара года жыве ў Варшаве. Ён распавёў БАЖ, што калі  з'язджаў з Беларусі, то нават і не ўяўляў, што давядзецца застацца ў чужой краіны на такі працяглы час. Як, напэўна, і многім іншым, хто мусіў з’ехаць. Тады здавалася, што гэта часова і ненадоўга.

14.11.2022

«Светлана Тихановская — это тихая сила»: тандем беларусских фотографов — об историческом снимке, беларусской революции и третьем глазе

Творческий дуэт фотографов Kanaplev + Leidik известен многим беларусам. «Я людей запоминаю по портретам вашего авторства», — так отзываются о работе художников.

14.11.2022

«Пераехаўшыя»: анлайн у сераду а 19:00. Наступная госця: Дар’я Чульцова

Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы ўжо размаўлялі з беларускімі журналістамі ў Польшчы ды Нарвегіі, Нямеччыне і Украіне, Латвіі ды Швейцарыі. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, не гледзячы на шэраг складанасцяў.

14.11.2022

«Каб вызвалілі Дашу, яму было б значна лягчэй». Ігар Лосік вельмі трывожыцца за жонку

Пра тое, што адчувае пасьля арышту жонкі, палітзьняволены журналіст Свабоды Ігар Лосік піша ў лістах да сваякоў. Ад Дашы лісты сваякам не прыходзяць ужо больш за два тыдні.

14.11.2022

БТ без футбольнага чэмпіяната свету

20 лістапада ў Катары стартуе чэмпіянат свету па футболе. Але за тыдзень да пачатку планетарнага першынства стала канчаткова зразумела: беларускія заўзятары трансляцыі матчаў не пабачаць. За апраўданне ўнутранай палітыкі гвалту і падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны на Белтэлерадыёкампанію наклалі санкцыі, несумяшчальныя з галоўнай футбольнай падзеяй чатырохгоддзя.     

14.11.2022

Прапагандыст Ігар Тур стаў выкладчыкам журфака БДУ

З гэтага навучальнага года ён выкладчык-сумяшчальнік на кафедры тэлебачання і радыёвяшчання.

14.11.2022

На Забегу незалежнасці ў Беластоку беларускія журналісты беглі з імёнамі зняволеных калег

Галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч бег у цішотцы з прозвішчамі гродзенскіх журналістаў, якія сядзяць за кратамі. Гэта Анджэй Пачобут, Павел Мажэйка і Дзяніс Івашын.