Архіў

На сустрэчу з замежнымі журналістамі прыйшлі толькі Караткевіч і Улаховіч
10 кастрычніка, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў і ў апошні дзень перадвыбарнай агітацыі, у мінскім гатэлі “Еўропа” адбылася сустрэча беларускіх і замежных журналістаў з двума кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.

Затрыманых на мяжы украінскіх журналістаў упусцілі ў Беларусь
Увечары 9 кастрычніка на ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі дзве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканала 1+1. Пра гэта ў сваім твітары паведаміла журналістка тэлеканала ТСН Вольга Мальчэўская.

Дуня Міятавіч: Прэмія Алексіевіч з'яўляецца прызнаннем важнай ролі, якую граюць у сучасным грамадстве расследаванні, смелыя тэксты і журналістыка
Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч павіншавала беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

ЦВК – журналістам: пішыце скаргі ў раённую камісію
У сувязі з некалькімі нядаўна зафіксаванымі парушэннямі правоў журналістаў на выбарчых участках прэс-служба ГА “БАЖ” звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэнні – як дзейнічаць у такіх сітуацыях.

Бабруйск: Журналістку «Бобруйского курьера» выдалілі з выбарчага ўчастка
Александрыну Глаголеву, карэспандэнтку «Бобруйского курьера», папрасілі сысці з участку № 20 Ленінскай выбарчай акругі г. Бабруйска.

Журналіста “Новага Часу” выгналі з выбарчага ўчастка ў Мінску
Сябры ўчастковай выбарчай камісіі №29 Ленінскага раёна Мінска выдалілі з участка для галасавання журналіста газеты “Новы Час” Арцёма Ляву за фатаграфаванне.

У Францыі адкрылі стэлу ў памяць пра 66 журналістаў, загінулых пры асвятленні ўзброеных канфліктаў
Стэлу ў памяць пра 66 журналістаў, якія загінулі з мая 2014 па чэрвень 2015 года пры асвятленні ўзброеных канфліктаў, адкрылі 8 кастрычніка ў французскім горадзе Байё (захад краіны).

«Белтэлекам» прапанаваў «Нашай Ніве», onliner.by і tut.by дадатковую абарону ад DDoS-атак на час выбараў
Дзяржаўная кампанія «Белтэлекам» прапанавала сайту NN.BY дадатковую абарону ад DDoS-атак у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Для гэтага, як нам было паведамлена, імі рэалізавана апаратнае решэнне па ачыстцы ўсяго трафіку ад шкоданоснага.

ГА “БАЖ” прынялі ў Міжнародную асацыяцыю абароны свабоды слова (IFEX)
8 кастрычніка ГА “БАЖ” стала паўнавартасным сябрам Міжнароднай асацыяцыі абароны свабоды слова (IFEX), якая ўключае ў сябе больш за 80 арганізацый з 60 краін свету.

БАЖаўцы павіншавалі Святлану Алексіевіч
Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў павіншавалі беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі па літаратуры.