Архіў

Палітвязня Рыгора Кастусёва змясцілі на абследаванне ў ведамасную лякарню
Сваякі асуджанага на 10 гадоў зняволення грамадскага актывіста, колішняга сябра БАЖ Рыгора Кастусёва выпадкова даведаліся пра яго шпіталізацыю — ва ўмовах інфармацыйнага вакууму двухбаковая сувязь практычна адсутнічае. Пры гэтым няма дакладных звестак, ці звязана гэта з выяўленым у яго раней анкалагічным захворваннем.

Паліна Шуба вяртаецца ў абойму
У вузкае кола людзей, якія атачаюць Аляксандра Лукашэнку, вярнуўся знаёмы твар. Вядучая БТ Паліна Шуба на нейкі час знікала з публічнага поля, але падчас суботніка ў Хатыні з'явілася ў кампаніі Лукашэнкі. У канцы мінулага года яна пасля невялікага перапынку вярнулася і ў эфір. «Наша Ніва» згадвае шлях Паліны Шубы і расказвае новыя дэталі, якія сталі вядомыя дзякуючы «Кіберпартызанам».

Прапаганда на кані. Як незалежным медыя ўтрымаць пазіцыі?
Дадзеныя незалежных сацыёлагаў сведчаць пра даволі драматычную сітуацыю — паводле іх лічбаў, востра паўстае пытанне ўплыву дзяржаўнай прапаганды на беларускае грамадства. Якія прычыны гэтага і што рабіць? Наколькі гэтая сітуацыя беспрасветная? Ці існуюць хоць нейкія механізмы пераадолення інфармацыйнага крызісу? Ці супраць лома няма прыёму?

Для «палітычных», сілавікоў і чыноўнікаў абмежавалі выезд з Беларусі
16 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавалі праўкі ў закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь». Дакумент абмяжоўвае права на выезд з краіны адразу некалькім катэгорыям грамадзянаў, піша "Белсат".

Вядоўца Гомельскага тэлебачання пахвалілася граматай ад КДБ і МУС. Напярэдадні міліцыя затрымала яе калег
Вядоўца Гомельскага тэлебачання Ганна Плахатнюк выклала ў Інстаграм граматы. І хоць інфармацыя на іх часткова замазаная, можна разабраць, што прапагандыстку ўганаравалі Гомельскае ўпраўленне КДБ, а таксама ўпраўленне МУС Гомельскага аблвыканкаму «за ўзаемадзеянне», піша "Флагшток".

Британский Vogue выпустил номер, написанный шрифтом Брайля
Британский Vogue впервые в своей истории выпустил в мае номер журнала, написанный шрифтом Брайля, позволяющим читать на ощупь. Также майский номер представлен и в формате аудиовыпуска, пишет "Медуза".

У Гомелі 15-суткавым арыштам пакаралі супрацоўніцу Тэлерадыёкампаніі «Гомель»
Гэта адбылося яшчэ 5 траўня: супрацоўніцу Тэлерадыёкампаніі «Гомель» Грыцэнка Анастасію судзілі паводле ч. 2 адміністратыўнага артыкула 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша "Гомельская вясна"

Вэбінар Ірыны Сідорскай «Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе: распазнаванне і супрацьдзеянне» (рэгістрацыя да 16 мая)
Вэбінар спецыялісткі ў сферы камунікацыі Ірыны Сідорскай пройдзе 17 мая (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.

«Я здольная перажыць амаль усё». Два з паловай гады ад моманту арышту Кацярыны Андрэевай
30 месяцаў альбо 911 знаходзіцца ў няволі тэлежурналістка Кацярына Андрэева. У лісце на волю яна напісала пра тое, што дазваляе «трымацца на плыву» ва ўмовах надвычай жорсткага прэсінгу.