Архіў

03.01.2013

Віталь Цыганкоў: “І Лукашэнка кажа: пра мяне кепска піша толькі такі Цыганкоў са “Звязды”…”

Віталь Цыганкоў – гэта сучасны Пане Каханку. Бо невядома, чаго пра яго можна пачуць больш – баек ці праўдзівых гісторый.

29.12.2012

Нашы за мяжой. Руслан Шошын: паміж Мядзелам і Варшавай

"Мару адкрыць у Беларусі журналісцкую навучальную установу еўрапейскага ўзроўню. Я зараз навучаюся ў лабараторыі рэпартажу – гэта курсы, дзе вучаць менавіта рэпарцёрскай працы, у розных відах медыя: радыё, газетах, тэлебачанні. Гэтага ў Беларусі вельмі не хапае. Цяпер у нашай краіне журналістыка выглядае зусім па-іншаму: вучаць нейкаму аднаму накірунку і прымушаюць усіх стажыравацца толькі ў афіцыйных медыя..."

22.12.2012

Нашы за мяжой: Віктар Дзятліковіч

Нататкі вучыўся пісаць у "БелаПАН"; артыкулы -- у "Белорусской деловой газете" і "Белорусской газете"; радыёэфір асвойваў на "Радыё Свабода"; тэлеэфір -- у беларускім бюро "Грамадскага расійскага тэлебачання" (ОРТ). Скандальныя рэпартажы атрымліваліся ў "Программе Сергея Доренко", рэпартажы з вайны -- на тэлеканалах "ТВ-6" і "ТВС". Дзесьці ў прамежках былі "Московские новости" (прыемна ўзгадаць) і "РТР" (забыцца як страшны сон). З 2007 года -- у "Русском репортере", -- піша пра сябе сам аўтар.

17.12.2012

Палата прадстаўнікоў прыняла адразу ў двух чытаннях папраўкі ў закон «Аб СМІ». Без абяцанага «шырокага грамадскага абмеркавання»

"За" ў абодвух чытаннях прагаласавалі па 103 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, - паведамляе "Еўрарадыё". Два месяцы таму Палата прадстаўнікоў пісала ГА "БАЖ", што "ўнясенне карэкціровак у акты заканадаўства Беларусі ў сферы свабоды выказвання меркавання не патрабуецца".

14.12.2012

Нашы за мяжой: Вольга Ермалаева з Бразіліі

Маладая і прыгожая сяброўка ГА “БАЖ” нядаўна адзначыла свой дзень нараджэння, але 12.12.12 у жыцці Вольгі адбылася куды больш значная падзея. У гэты магічны дзень яна пабралася шлюбам са сваім каханым маладым чалавекам, з чым іх і віншуем! Горка!

12.12.2012

Следчы камітэт адказаў БАЖ наконт загінулых журналістаў

Аднаўленне расследавання спраў Чаркасавай і Завадскага і дадатковыя праверкі па ўстанаўленні абставін смерці Бябеніна і Гроднікава – па-за кампетэнцыяй Следчага камітэта, бо рашэнні па іх справах прымаліся да 1 студзеня 2012 г.

09.12.2012

Жанна Літвіна: “Яшчэ зімой я была ўпэўненая, што гэта мой апошні з’езд, і я сыходжу”

Перад гутаркай калегі кпілі: “Спытайся, калі яна апошні раз у каго інтэрв’ю брала?” Маўляў, старшыня журналісцкай арганізацыі – а сама ўжо забылася, як журналісткай была. Але на правакацыйнае пытанне Жанна Мікалаеўна пачала на поўным сур’ёзе прыгадваць гутаркі з героямі сацыялістычнай працы, старшынямі калгасаў і г.д. Настолькі рэалістычна, што адказы нават не змясціліся ў канчатковы варыянт матэрыяла.

07.12.2012

Нашы за мяжой: Дзмітрый Дрыгайла

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006-га года мне патэлефанавалі з кіраўніцтва маскоўскага офісу “Прайм-тасс” наконт працы. У гэты ж час паступалі прапановы і ў Беларусі: ад “Tut.by”, “Еўрапейскага радыё для Беларусі” і “Радыё Рацыя”... Але маскоўская прапанова была першай.