НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

06.08.2015

Пастанова Камісіі па этыцы ГА “БАЖ” ад 6 жніўня 2015 года

Камісія па этыцы ў складзе Анатоля Гуляева, Таццяны Рэвяка, Валера Карбалевіча, Змітра Падбярэзскага разгледзела заяву жыхаркі Мінска Супрановіч Г. І., якая лічыць, што журналістка Кацярына Сінюк парушыла прынцыпы журналісцкай этыкі. Гаворка ідзе пра два артыкулы, размешчаныя на сайце tut.by.

05.08.2015

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

У кастрычніку 2014 журналіста перасталі пускаць на пасяджэнні абласнога Савета дэпутатаў. Падчас асабістага прыёму старшыня Анатоль Ісачанка заявіў Лапцэвічу, што доступ яму абмежавалі з-за адсутнасці ў «спісах запрошаных».

05.08.2015

Дыягназ - “афіцыёз”. Аналіз асноўных тэмаў беларускіх СМІ за студзень-чэрвень 2015

Якім тэмам беларускія дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя надалі больш за ўсё ўвагі ў першай палове 2015 года?

05.08.2015

На рэдакцыю “Газеты Слонімскай” завялі справу за распаўсюд звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта

Недзяржаўнаму выданню можа пагражаць штраф да 500 базавых велічыняў за “распаўсюд заведама ілжывых звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

04.08.2015

Вярхоўны суд таксама адпісаўся наконт пераследу журналістаў-фрылансераў

Вярхоўны суд Беларусі адказаў на зварот ГА “БАЖ” з нагоды пераследу журналістаў паводле артыкула 22.9 КаАП. Намеснік старшыні ВС Руслан Аніскевіч паведамляе, што ўзнятыя ў звароце журналісцкага аб’яднання пытанні “не могуць быць вырашаныя” ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян”.

03.08.2015

На загад суда на некалькі дзён быў заблакаваны мабільны тэлефон непаўнагадовай дачкі Алеся Ляўчука

Як паведаміў журналіст, напачатку ліпеня на яго імя прыйшоў ліст з аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Брэста. У лісце ўтрымлівалася патрабаванне сплаціць штраф памерам 3 мільёны 780 тысяч рублёў паводле рашэння суда, які пакараў незалежнага журналіста за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

31.07.2015

МУС лічыць немэтазгодным абмяркоўваць пераслед журналістаў-фрылансераў

Міністэрства ўнутраных спраў адказала на зварот журналісцкага аб’яднання адносна пераследу калег за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Аліна Скрабунова, фота svaboda.org 30.07.2015

Незалежная журналістка накіравала скаргу на міліцыянтаў пракурору Магілёва

Магілёўская журналістка Аліна Скрабунова накірава скаргу на дзеянні службовых асобаў Ленінскага РАУС Магілёва і УУС Магілёўскай вобласці пракурору горада.

30.07.2015

Прадстаўніцтва ЕС у Мінску паабяцала працягнуць крокі па абароне журналістаў

Кіраўнік дэлегацыі ЕС у Беларусі распавяла “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” пра крокі, што робяцца дыпламатамі для абароны свабоды слова.

29.07.2015

Суд адправіў адміністрацыйныя справы гродзенскіх журналістаў на дапрацоўку ў міліцыю

Суддзя Ленінскага раёна Гродна Юрый Казакевіч пастанавіў накіраваць матэрыялы адміністрацыйных спраў супраць журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча на дапрацоўку ў міліцыю.