НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

02.08.2022

Суд у Гомелі: няволя за фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры горада

За фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры Гомеля і перасылку яго тэлеграм-каналу "Беларускі гаюн" Гомельскім абласны суд 1 жніўня пакараў двума гадамі пазбаўлення волі мясцовага інжынера-праграміста Андрэя Уткіна. Рашэннем суда таксама канфіскаваны і айфон, на які здымалася тэхніка. Крымінальную справу супраць 30-гадовага праграміста за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК) ініцыявала рэгіянальнае ўпраўленне ГУБАЗіКа. Справу цягам трох пасяджэнняў разгледзеў суддзя Руслан Царук.

02.08.2022

«Мы не лукашисты»: из-за заблокированных счетов белорусские журналисты в Украине остались без средств к существованию

Из-за репрессий режима лукашенко более 100 белорусских журналистов в прошлом году приехали жить и работать в Украину. С началом полномасштабного вторжения России 24 февраля, как и другим гражданам Беларуси, им были заблокированы банковские счета. Усилиями Белорусской ассоциации журналистов удалось достучаться в СБУ и Нацбанк. Ассоциация подала список проживающих в Украине медийщиков, относительно них проводили необходимые проверки. В конце концов Нацбанк таки согласовал разблокировку счетов и направил соответствующее письмо в банки. Но здесь, как рассказывают коллеги-журналисты, кому как повезло.

01.08.2022

Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын перанёс інфекцыю ў СІЗА

Абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве» журналіст «Новага Часу» Дзяніс Івашын утрымліваецца ў гарадзенскай турме №1. У выніку жудаснай антысанітарыі палітвязень падхапіў там невядомую інфекцыю. 

01.08.2022

Tribuna.com адкрывае вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Tribuna.com гатовая разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.

01.08.2022

Таццяну Мацвееву выпусцілі з ІЧУ і будуць судзіць 9 жніўня

Затрыманая 28 ліпеня віцебская журналістка Таццяна Мацвеева была вымушана правесці пад вартай 72 гадзіны — столькі часу трымаць чалавека да суда для высвятлення акалічнасцяў дазваляе беларускае заканадаўства. Таццяна Мацвеева выйшла на волю ўвечары 31 ліпеня з позвай у суд паводле арт. 24.23 КаАП — яе будуць судзіць за несанкцыянаванае пікетаванне.

01.08.2022

Юрась Дзяшук: «Кожная планёрка ў гарсавеце Бярозаўкі пачыналася з абмеркавання сацыяльных сетак»

 Як гэта — быць журналістам і актывістам у 10-тысячным гарадку? Чаму ў Бярозаўцы адназначна лічаць смерць Вітольда Ашурка забойствам?

01.08.2022

“Мастачка зрабіла сто партрэтаў за чатыры месяцы”. Заснавальніца праекта “Палітвязынка” расказала, як яго стваралі

Журналістка Яўгенія Долгая разам з мастачкай Ганнай Татур запусцілі праект, які прысвечаны палітзняволеным беларускам. БАЖ паразмаўляла з Яўгеніяй і даведалася, як яны абіралі назву для праекта і як з’явілася сама ідэя.

01.08.2022

«Цэнтральнага ацяпленьня амаль нідзе няма, на зіму купляюць абагравальнікі». Журналіст пра плюсы і мінусы жыцьця ў Партугаліі

Герман Вярцінскі раней быў супрацоўнікам крамы Symbal.by, а сёньня працуе ў сфэры сацыяльных мэдыя. У 2021 годзе пераехаў жыць ва Ўкраіну, а ў 2022-м — у Партугалію. Пра тое, чым яго прывабіла жыцьцё ў самай заходняй краіне Эўропы, Герман расказаў "Радыё Свабода".

01.08.2022

Ігар Казмерчак: «Да 2020 года было няпісанае правіла заводзіць на мяне крыміналку раз на пяць гадоў»

У першую чаргу ён вядомы як журналіст, а таксама як грамадскі і палітычны актывіст, праваабаронца, краязнаўца, прадпрымальнік і проста закаханы ва ўласны горад аршанец. Пра пачатак журналісцкай дзейнасці, калекцыю крымінальных справаў і жыццё ў эміграцыі «Белсат» паразмаўляў з галоўным рэдактарам Orsha.eu Ігарам Казмерчаком.