Архіў

29.07.2021

Газета «Информ-прогулка» спыніла выхад у друкаваным выглядзе

Газета «Информ-прогулка» спыніла выхад у друкаваным выглядзе. Прычына: тыпаграфія скасавала дамову з рэдакцыяй. Выданне можна чытаць на вэб-сайце inform-progulka.by.

29.07.2021

БАЖ звярнулася ў МУС, Мінздароўя, ДВП з просьбаю шпіталізаваць Андрэя Скурко

29 ліпеня выданню “Наша Ніва” стала вядома, што ў зняволенага кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко ў СІЗА на Валадарскага дыягнаставалі пнеўманію. Да пераводу у СІЗА Скурко правёў у ЦІП на Акрэсціна 13 сутак без матраца, пасцелі і пры нягаснучым святле, без дыябетнай дыеты і перадач.

29.07.2021

Як разграмілі рэдакцыю і кватэры нашаніўцаў падчас вобшукаў ФОТЫ

Так выглядалі кватэры пасля вобшукаў 8 ліпеня. У той дзень былі затрыманыя чацвёра супрацоўнікаў "Нашай Нівы": галоўны рэдактар Ягор Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя» Андрэй Дынько і галоўны бухгалтар Вольга Раковіч. Двое — Марціновіч і Скурко — застаюцца за кратамі, 28 ліпеня ім было выстаўлена абвінавачванне. 

28.07.2021

У шэф-рэдактара партала 6ТV.by Барыса Вырвіча прайшлі вобшукі

Паведамляецца, што вобшук праводзілі па «крымінальнай справе аб тэрарызме».

28.07.2021

Затрыманым супрацоўнікам «Нашай Нівы» прад’явілі абвінавачванне

Сёння скончылася 10 сутак ад моманту паўторнага затрымання супрацоўнікаў НН па крымінальнай справе, калі следства павінна было прад’явіць абвінавачванне. Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко не вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага. Вынікае, што ім прад’явілі абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў).

28.07.2021

Невиданная щедрость: могли оштрафовать на 200 базовых. Но дали 199

За рерайт статьи о «пинской бойне» суд Лунинецкого района наказал «Медиа-Полесье» штрафом в размере 199 базовых величин, что составляет 5 771 рубль.

28.07.2021

«Знойдзем новыя фарматы і новыя месцы». «Студыю карысных кампетэнцый» у Гродне таксама ліквідуюць

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» таксама знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Так вырашыў Гродзенскі гарвыканкам 23 ліпеня. Тады ж прынялі рашэнне пра ліквідацыю «Гродзенскага рок-клуба». Дырэктарка ўстановы Лана Руднік пракаментавала сітуацыю ў сваім акаунце ў Facebook.

28.07.2021

Што стала нагодай для затрымання журналіста Ігара Ільяша?

Палітычнага аглядальніка Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня. І на першым часе было незразумела, на якой падставе. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што Ігар з’яўляецца  фігурантам крымінальнай справы па артыкуле 342 КК — “арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак”. Нягледзячы на такі сур’ёзны артыкул, праз 10 дзён Ільяш выйшаў з Акрэсціна на свабоду. Ці чакаў Ігар, што пасля прысуду жонцы, журналістцы тэлеканала "Белсат" Кацярыне Андрэевай, яго пакінуць у спакоі? Якім было стаўленне да яго і іншых палітычных з боку следчых і супрацоўнікаў Акрэсціна? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з журналістам, суаўтарам кнігі “Беларускі Данбас” Ігарам Ільяшом.

28.07.2021

У Маскве да галоўнага рэдактара The Insider прыйшла паліцыя, у яго ператрус

Да галоўнага рэдактара выдання The Insider, прызнанага нядаўна ўладамі Расеі «замежным агентам», Рамана Дабрахотава раніцай у сераду дадому ў Маскве прыйшла паліцыя. Пра гэта напісаў у твітэры сам Дабрахотаў, выказаўшы здагадку, што ў яго пройдзе ператрус. Пасьля сувязь з ім перарвалася. Ягоны калега Сяргей Яжоў напісаў у твітэры, што сёньня Дабрахотаў павінен быў выехаць за мяжу.

Сайт и соцсети «Белсата» признали экстремистскими 27.07.2021

Сайт и соцсети «Белсата» признали экстремистскими

Информационные ресурсы «Белсата» признаны экстремистскими. Такое решение принято 27 июля судом Железнодорожного района Гомеля, сообщает пресс-служба МВД.