Архіў

26.07.2021

Андрэй Мядзведзеў: У КДБ назвалі дзве ўмовы вызвалення — запісаць пакаяльнае відэа і падпісаць паперу аб супрацоўніцтве

Рэдактар сайта «Палеская Вясна», сябра ГА «БАЖ» Андрэй Мядзведзеў  вымушана пакінуў Беларусь пасля ператрусаў і затрымання супрацоўнікамі КДБ. Калі ён змог зайсці ў свой акаўнт у Facebook, то змясціў там грунтоўны допіс аб тым, што адбылося. Публікуем гэты допіс з невялікімі скарачэннямі.

26.07.2021

Стала вядома колькі ўсяго НДА было 23 ліпеня ліквідавана ўладамі

23 ліпеня 48 некамерцыйных грамадскіх арганізацый даведаліся, што былі без папярэджання ліквідаваныя ўладамі. Як аказалася зрабіць гэта даволі проста — выканкамы могуць самастойна ліквідаваць любую зарэгістраваную ім юрыдычную асобу. А вось з грамадскімі аб'яднаннямі складаней — Мінюст павінен звярнуцца ў суд, каб закрыць іх. Менавіта таму БАЖ і беларускі ПЭН-цэнтр да гэтага часу працуюць.

26.07.2021

На волю выйшлі журналісты "Радыё Свабода" і "Белсата"

Сёння з ізалятара часовага ўтрымання выйшлі Інэса Студзінская, Алег Грудздзіловіч і Ігар Ільяш. Яны знаходзіліся за кратамі з 16 ліпеня, былі прызнаныя палітзняволенымі.

24.07.2021

Андрэй Дынько: «Гэта я, я вярнуўся з таго свету»

Галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько ў сваім Facebook падзяліўся думкамі і назіраннямі пасля 13 сутак зяволення на Акрэсціна.

23.07.2021

Выйшлі на свабоду журналісты Дашчынскі і Галёта

Вечарам 23 ліпеня стала вядома, што на свабоду выйшлі журналісты Алесь Дашчынскі і Ганна Галёта.

23.07.2021

Пётр Кузняцоў пра апошнія палітычныя падзеі: Сталіншчына у чыстым выглядзе

Заснавальнік «Сильных новостей» разважае пра знішчэнне незалежнай прэсы і НДА у Беларусі.

23.07.2021

Крымінальную справу супраць Ігара Казмерчака спынілі

Рэдактар незалежнага сайта orsha.eu быў падазраваным у крымінальнай справе паводле арт. 341 (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці).

23.07.2021

У Мінску затрымалі фатографа Ксенію Галубовіч, у яе дома ПЕРАТРУС

Пра гэта «Новаму Часу» паведамілі відавочцы.

23.07.2021

БАЖ будет оспаривать предупреждение минюста, на основании которого был подан иск о ликвидации

Министерство юстиции подало иск в Верховный суд о ликвидации ОО "Белорусская ассоциация жуналистов".  В июле минюст вынес письменное предупреждение ОО "БАЖ". Мы категорически не согласны с претензиями минюста и будем оспаривать это предупреждение.

23.07.2021

Стала вядома, па якім артыкуле затрыманы журналіст «Белсата» Ігар Ільяш

Ігар Ільяш з’яўляецца падазраваным па ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).