Архіў

Акцыя салідарнасці. 50 журналісцкіх саюзаў Еўропы патрабуюць вызвалення беларускіх калег
Кіраўнікі 50 журналісцкіх саюзаў і аб'яднанняў у 33 еўрапейскіх краінах сёння заклікалі свае ўрады ўзмацніць ціск і прыняць меры ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі правоў чалавека і свабоды прэсы ў Беларусі. У сумесным лісце яны заклікаюць кіраўнікоў ўрадаў сваіх краін запатрабаваць ад Беларусі неадкладнага вызвалення 12 зняволеных журналістаў і спынення адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу беларускіх калег.

Затрыманні ў Мінску 25 сакавіка
У Мінску 25 сакавіка былі затрыманыя журналісты і студэнтка-рэжысёр.

Журналіста Андрэя Пачобута затрымалі на 72 гадзіны у межах справы аб "распальванні варожасці"
Раніцай да журналіста Андрэя Пачобута прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта паспела паведаміць яго жонка Аксана.

У Брэсце затрымалі незалежных журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука
Як паспела паведаміць у Facebook Мілана Харытонава, разам з Алесем Ляўчуком днем 25 сакавіка яна выйшла з кватэры, каб наведаць краму, але былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»
Ранкам 25 сакавіка сілавікі прыйшлі ў кватэру да журналіста Андрэя Пачобута, актывіста непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Тры гадзіны доўжыўся ператрус у рамках крымінальнай справы па частцы 3 артыкуле 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай варажнечы». Паводле гэтага артыкула, абвінавачанаму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў.

Журналістаў “Ганцавіцкага часу” выклікалі ў міліцыю і пратрымалі больш за дзве гадзіны
Карэспандэнты рэгіянальнай незалежнай газеты “Ганцавіцкі час” Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк раніцай 25 сакавіка наведаліся ў Ганцавіцкі РАУС, куды іх выклікалі напярэдадні позвамі.

У Віцебску журналістку Алену Шабуню аштрафавалі на 870 рублёў за прафесійную дзейнасць
Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў незалежную журналістку ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Суддзя Вераніка Барысава пастанавіла пакараць Алену Шабуню штрафам у 30 базавых велічынь (870 рублёў) паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП.

Карэспандэнт “Газеты Слонімскай” Язэп Палубятка выйшаў на волю ў Дзень Волі — са штрафам
Сёння ў Мастах судзілі карэспандэнта “Газеты Слонімскай” Язэпа Палубятку. На падставе міліцэйскага пратакола суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП) і пакараў штрафам памерам 15 базавых велічынь. Тры дні да суда журналіста ўтрымлівалі за кратамі — пасля затрыманага на допыце ў мастоўскай міліцыі 22 сакавіка.

31 сакавіка -- апошні дзень вылучэння дэлегатаў на З'езд ГА "БАЖ"
16 красавіка сябры грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" маюць сабрацца на чарговы з’езд, падвесці вынікі працы за прайшоўшыя тры гады, абраць кіраўніцтва і абмеркаваць стратэгію працы на бліжэйшы час. Сёння апошні дзень для вылучэння дэлегатаў. Вы можаце зрабіць гэта ў сваёй рэдакцыі або разам з калегамі з іншых рэдакцый, якія таксама з'яўляюцца сябрамі арганізацыі.

Дискуссия с непредсказуемым финалом: зачем авторам и НКО быть в Clubhouse ПРОШЛА
Редактор, экс-пиар Social Weekend и основательница «Текстопровода» Анастасия Писченкова собрала в одну презентацию полезные практики Clubhouse, которыми пользуются уже сейчас журналисты, предприниматели и активисты во всем мире.