Архіў

Блогера з Акцябрскага раёну судзяць за тое, што «прыставаў» да старшыні сельсавету 22.02.2017

Блогера з Акцябрскага раёну судзяць за тое, што «прыставаў» да старшыні сельсавету

У судзе Акцябрскага раёну пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы пра хуліганства ў дачыненьні да мясцовага блогера, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Павука.

22.02.2017

У Гродне — унікальная фотавыстава “Позірк у мінулае”

Больш за сотню старажытных здымкаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў можна пабачыць на выставе ў гродзенскай  абласной бібліятэцы імя Карскага .

22.02.2017

У Віцебску журналісты вучыліся абараняць аўтарскія правы

У Віцебску на творчай пляцоўцы арт-пабу “Торвальд” юрыст Саюзу беларускіх пісьменнікаў Вольга Сямашка вучыла ўдзельнікаў семінару па аўтарскім праве адстойваць свае прафесійныя інтарэсы. Сярод прысутных былі журналісты, фатографы, літаратары і пачаткоўцы ў самастойнай творчасці — студэнты віцебскіх ВНУ.

Аляксандр КАЛЕНІК. КЛАЎСТРАФОБІЯ 22.02.2017

Аляксандр КАЛЕНІК. КЛАЎСТРАФОБІЯ

Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў і Naviny.by працягваюць публікаваць фотагісторыі, створаныя навучэнцамі адукацыйнага курса «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання». Сёння маем гонар прадставіць праект Аляксандра Каленіка.

21.02.2017

З чаго пачаць медыйны бізнес ў Беларусі? Сумоўе на адукацыйны курс ужо ў чацвер!

З чаго пачаць медыйны бізнес ў Беларусі? Адказ на гэтае пытанне можна будзе атрымаць падчас наведвання курса па стварэнні і кіраванні медыйным бізнесам.

21.02.2017

На мяжы затрымалі кнігі навукоўца Віктара Корбута, сярод якіх выданьні зь «Бібліятэкі Свабоды»

21 лютага прыкладна а 15 гадзіне на памежным пераходзе Дамачава памежнікі затрымалі Аляксандра, сябра гісторыка Віктара Корбута, які, сярод іншага, вёз кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды»: тры кнігі Сяргея Навумчыка, «Майстроўня» Сяргея Дубаўца, «Жывая мова» Юрася Бушлякова, «Вяртаньне нацыяналіста» Аляксандра Лукашука.

21.02.2017

Нацбола, які арганізаваў правакацыю ў «Прэзыдэнт-гатэлі», дэпартавалі зь Беларусі

Незарэгістраваная расейская партыя «Другая Россия» паведаміла пра высылку з тэрыторыі Беларусі нацбола Цімафея Ермакова, які быў арыштаваны на 5 дзён пасьля інцыдэнту ў «Прэзыдэнт-гатэлі» , дзе некалькі чалавек сарвалі прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка, скандавалі «Данбас — у склад Расеі» і раскідвалі антыўкраінскія ўлёткі.

«Новы час» запрашае маладых журналістаў на майстар-клас 21.02.2017

«Новы час» запрашае маладых журналістаў на майстар-клас (24 лютага)

Для пачынаючых журналістаў былы рэпарцёр кампаніі БалаПАН, а зараз намеснік галоўнага рэдактара газеты “Новы час” Сяргей Пульша правядзе адмысловы майстар-клас.

Удзельнікі курсу «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі» атрымалі дыпломы (ФОТА) 21.02.2017

Удзельнікі курсу «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі» атрымалі дыпломы (ФОТА)

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаныя дыпломы ўдзельнікам курсу падвышэння кваліфікацыі «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі».

21.02.2017

У Брэсце адбыўся майстар-клас, прысвечаны пошуку інфармацыі праз сацыяльныя сеткі

З дапамогай вядомага медыя-эксперта Паўлюка Быкоўскага сябры мясцовай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымалі досвед таго, як шукаць і карыстацца інфармацыяй, размешчанай у сацыяльных сетках.