Архіў
Отменено решение суда Новополоцкого суда, оштрафовавшего женщину за слово «ведьма»
13 января Витебский областной суд отменил решение судьи Болоболовой, оштрафовавшей на 360 000 рублей жительницу Новополоцка, которая в чате назвала собеседницу ведьмой.

У чацвер ў Калінкавічах – разгляд справы журналіста Кастуся Жукоўскага
Гомельскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Кастуся Жукоўскага выклікаюць у суд Калінкавіцкага раёна на 14 студзеня. А 14-й гадзіне там мае распачацца разгляд яго справы паводле арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

У Маскве знайшлі мёртвым апазіцыйнага публіцыста Уладзіміра Прыбылоўскага
У сваёй маскоўскай кватэры знойдзены мёртвым дзеяч апазіцыі і суаўтар кнігі «Карпарацыя: Расія і КДБ у часы прэзідэнта Пуціна» Уладзімір Прыбылоўскі. Паводле інфармацыі lenta.ru, пра гэта ў сацсетках паведамілі яго калегі Юрый Фельшцінскі і Аляксандр Вярхоўскі.

Першы штраф журналісту ў 2016-м: 22 базавыя велічыні
Журналістку, сябру ГА “БАЖ” Ларысу Шчыракову суд Гомельскага раёна пакараў штрафам у памеры 22 базавыя велічыні (4 млн 620 тыс. рублёў). Яе прызналі вінаватай у парушэнні арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а фактычна – праца на замежны СМІ без акрэдытацыі. Справу разглядаў 13 студзеня суддзя Аляксандр Лісоўскі.

Уявіце, што Facebook і ВКонтакте не існуюць...
У гэтым моладзевым нумары «Абажура» Павел Свярдлоў узгадвае анталогію беларускай журналістыкі за апошнія 15 гадоў. Ад друкаванай прэсы, факсаў, званкоў з тэлефона-аўтамата і інтэрнэта хуткасцю 56 Кб/с да няспыннага канвееру, які праглынуў асобу сучаснага журналіста.

Як напад на Charlie Hebdo адбіўся на сітуацыі са свабодай слова ў Францыі і ЗША
7 студзеня 2015 г. двое экстрэмістаў застрэлілі 12 чалавек у парыжскім офісе “Charlie Hebdo” – сатырычнага часопіса, які апублікаваў карыкатуры на прарока Мухамеда. У наступныя два дні колькасць загінулых у Парыжы павялічылася да 17.

Роўна 5 гадоў таму зь беларускага FM-эфіру зьнікла «Аўтарадыё»
Вяшчаньне папулярнай станцыі было спынена загадам тагачаснага міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага, а падставай стала зьяўленьне на хвалі 105,1 перадвыбарных ролікаў кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду Андрэя Саньнікава, які заклікаў выбарцаў вырашыць лёс краіны не на кухні, а на плошчы. Гэта была адзіная мэдыйная ахвяра прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году.

Першы суд у гэтым годзе – над Ларысай Шчыраковай
Гомельскі раённы суд праз СМС-паведамленне выклікае 13 студзеня сябру ГА “БАЖ” Ларысу Шчыракову на судовае пасяджэнне, дзе мае разгледзець складзены паводле арт. 22.9 КаАП адміністрацыйны пратакол.

Не жаночая і не мужчынская
У Facebook нарабіла вэрхалу інтэрв’ю “Гульня ў асацыяцыі” прэс-сакратара ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыса Гарэцкага, у якім ён выказаў меркаванне, што журналістыка — «жаночая прафесія». Маўляў, мужык павінен утрымліваць сям’ю, а журналістыкай шмат не заробіш, таму і прафесія гэта — для жанчынаў. Ну, і дапусціў пару стылёвых дэфініцыяў, якія далі падставы частцы ягонай фрэндленты абвінанваціць героя матэрыялу ледзьве не ў сексізме.

Турецкие власти запретили СМИ освещать ситуацию на месте взрыва
Власти Турции ввели запрет для журналистов на освещение ситуации на месте взрыва в Стамбуле, сообщают мировые СМИ. Запрет введен из-за возможной террористической подоплеки взрыва на площади Султанахмет. CNN в Турции публикует скрин правительственного документа, в котором говорится о временном запрете на ведение прямых трансляций и съемок событий, связанных с недавним инцидентом.