НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

18.11.2022

Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над экс-журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай Палінай Палавінкай і яшчэ трыма фігурантамі справы — Анастасіяй і Дзянісам Яроўскімі, Канстанцінам Ніканоравым.

18.11.2022

Анджэй Пачобут з турмы: Мы не выбіраем час, у якім нам жыць, але мы выбіраем, як нам жыць у гэты час

Журналісту Анджэю Пачобуту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

18.11.2022

“Працяг сінхранізацыі беларускай і расійскай прапаганды”. Медыяэксперт пра “амбітныя планы” Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы

Лаяльныя да ўладаў саюзы журналістаў Расіі і Беларусі пры падтрымцы органаў дзяржаўнага кіравання піяраць ідэю так званай Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы. Нават адсправаздачыліся прыкладамі “плённай супрацы”: стрымы расійскіх СМІ з лагера мігрантаў на мяжы з Польшчай ды камандзіроўкі беларускіх медыйнікаў у акупаваны Данбас.

18.11.2022

Як працуе рэгіянальная ўкраінская журналістыка ў непасрэднай блізасці да фронту? Вялікая гутарка з «Накіпела»

Поўнамаштабная вайна карэнным чынам змяніла ўсё ўкраінскае грамадства. Другой па небяспечнасці пасля вайсковых традыцыйна ідзе прафесія журналіста. А калі гэта журналіст рэгіянальны, да таго ж у прыфрантавой зоне? Акурат пра асаблівасці працы адносна невялікага мясцовага выдання ў Харкаве, пра інтэрв’ю падчас зацішша між выбухамі і маральнае самазахаванне ў віры найжахлівых падзей БАЖ пагутарыла з журналісткай рэгіянальнага выдання «Накіпела».

18.11.2022

Рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі на волі

Он адсядзеў у ІЧУ 15 сутак.

18.11.2022

“Брестской газете" спаўняецца 20 год

Незалежнае выданне “Брестская газета” 18 лістапада адзначае 20-гадовы юбілей. Як зазначае галоўны рэдактар Віктар Марчук, сёння пра папяровае выданне гаворкі няма, слова “газета” засталося толькі ў назве медыя. А калісьці ў 2002 годзе менавіта з газеты ўсё і пачыналася.

17.11.2022

«Гэта трызненне!» Радзіна пракаментавала заяву Азарава пра тое, што «Хартыя-97» хацела купіць «Байпол»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў у эфіры «Еўрарадыё» заявіў, што «Хартыя-97» хацела купіць «Байпол». Галоўная рэдактарка выдання Наталля Радзіна пракаментавала «Нашай Ніве» гэтыя словы. 

17.11.2022

У Беларусі ствараюць праўладную «армію SMM»

Улады хочуць стварыць «рабочеспособную» армію, што будзе запаўняць «інфармацыйную прастору ў краіне». Функцыі SMM у дзяржаўных СМІ збіраюцца аддаць холдынгу.

17.11.2022

Дзяніса Івашына выпусьцілі з карцару ў панядзелак

Агулам там ён прабыў 10 содняў, піша жонка Дзяніса Вольга Івашына.

17.11.2022

“Дзіця застанецца без маці”. Са Швецыі дэпартуюць дысідэнтку і жонку беларуса

14 лістапада стала вядома, што Лізе Аляксандравай-Зорынай адмовілі ў атрыманні шведскага віда на жыхарства для ўз’яднання сям’і. Цяпер яе чакае дэпартацыя, але 14-месячны сын Максіміліян, які мае шведскае грамадзянства, можа застацца з бацькам.