Архіў

Суд аштрафаваў распаўсюдніка ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарах на 840 рублёў па 22.9 КаАП
На 840 рублёў (40 базавых велічыняў) аштрафаваны сябра руху «За свабоду» Аляксандр Мендаль, які быў затрыманы пад час распаўсюду ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарчай акрузе Юрася Губарэвіча. Суд палічыў яго вінаватым у парушэнні закона аб СМІ.

Сябры БАЖ наведалі магілу Веранікі Чаркасавай у Калодзішчах
Сябры і калегі Веранікі Чаркасавай традыцыйна наведалі магілу журналісткі газеты “Салідарнасць” у 12-ю гадавіну з дня яе забойства. Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” усклалі кветкі і згадалі трагічныя падзеі 12-гадовай даўніны.

Канферэнцыя “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў” праходзіць у Мінску (ФОТА)
Цягам двух дзён прадстаўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і ГА “Беларускі саюз журналістаў”, медыяінстытуту FOJO, а таксама эксперты са Швецыі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Таджыкістана, Арменіі і Расіі будуць абмяркоўваць надзённыя пытанні медыясферы.

12 гадоў таму забілі Вераніку Чаркасаву
Следства па факце забойства па-ранейшаму прыпынена ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачанага. Інфармацыю пра гэта прэс-службе ГА “БАЖ” чарговы раз пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова звярнулася ў ААН
Намеснік старшыні гомельскага аддзялення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Пра гэта паведаміў юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які будзе весці справу журналісткі ў міжнароднай інстанцыі.

У Бабруйску задаліся пытаннем «Як выжыць інтэрнэт-выданню?»
Сябры ГА “БАЖ”з Бабруйску правялі семінар на тэму «Вопыт работы інфармацыйных інтэрнэт-выданняў у рэгіёне», у якім прынялі ўдзел дзесяць чалавек.

Дзярждэпартамент ЗША: Мы сочым за справай Пальчыса, але большага сказаць пакуль не можам
Улады Злучаных Штатаў працягваюць сачыць за развіццём сітуацыі з пераследам у Беларусі грамадзян па палітычных матывах, паведаміла намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Мінску 18 кастрычніка.

Чарговы дзень суда над Пальчысам. Акцыя працягваецца
У сераду 19 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць аўтара сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса. Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

Эквадор адключыў інтэрнэт заснавальніку Wikileaks Асанжу
Улады Эквадору афіцыйна пацьвердзілі, што абмежавалі доступ да інтэрнэту для заснавальніка сайту Wikileaks Джуліяна Асанжа, каб ня ўмешвацца ў выбары ў ЗША.

Антон Матолька: Жыццё ў Facebook і па-за ім
Дзяржава зрабіла так, што людзі, якія стараюцца трымаць сябе ў прававых рамках і не парушаць заканадаўства, не могуць гэтага зрабіць, выказвае меркаванне Антон Матолька ў «Размове Мацкевіча».