Архіў

21.09.2023

22 верасня Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Паўла Падабеда

Працэс паводле скаргі журналіста-фрылансера Паўла Падабеда, асуджанага да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, распачнецца а 9.30.  Пакуль не паведамляецца, будзе ён адкрытым ці закрытым. Суддзём прызначаны Юрый Руткоўскі.

21.09.2023

Стыпендыяльная праграма для журналістаў_ак (да 1 кастрычніка)

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

21.09.2023

Гардзіевічу прызначана 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра гэта «Медиазоне» распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

21.09.2023

Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю

Пра гэта сведчыць афіцыйнае расследаванне ўлад Каліфорніі, якое вылілася ў буйны пазоў супраць Google за таемнае сачэнне за людзьмі, са спасылкай на Guardian піша «Наша Ніва».

21.09.2023

Фотофакт. Часы со стрелками на пропаганду

Которые подарили Лукашенко госСМИ. Символично, пишет «Салідарнасць».

21.09.2023

Праект «Пегас» — рэвалюцыя ў шпіянажы

Распрацоўка ізраільскай кампаніі, створаная для барацьбы з тэрарыстамі і злачынцамі, стала магутным інструментам кіберсачэння. Калі раней для таго, каб заразіць тэлефон, яго ўладальніку неабходна было націснуць на спасылку з траянам, то цяпер «Пегас» здольны пракрасціся ў iPhone зусім незаўважна і бясшумна, без знешняй дапамогі. Але трапіў «Пегас» у самыя розныя рукі.

21.09.2023

«Упершыню з'явілася адчуванне, што я ў гэтым жыцці зусім адна». Пяць гісторый журналістаў, з якімі спынілі адносіны родныя праз грамадзянскую пазіцыю

Цяпер супярэчлівы час, калі праходзяць выпрабаванні як людзі, так і іх стасункі. Часам родны чалавек раптоўна становіцца чужым, а малазнаёмы падстаўляе плячо, дае падтрымку і суцяшэнне. Такія лініі дэмаркацыі рассеклі многія сем’і. На жаль, з падобным сутыкнуліся і беларускія журналісты, з якімі з прычыны розных палітычных поглядаў спынілі адносіны сваякі ці сябры. Пяць чалавек пагадзіліся расказаць нам свае гісторыі, як справіліся з непаразуменнем родных і што ім надае сілы жыць далей. 

21.09.2023

Просіць часопісы, піша лісты, раіцца, як карысна патраціць 74 рублі. Навіны Андрэя Кузьнечыка

Палітвязень, журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык за 664 дні зьвяволеньня напісаў жонцы з-за кратаў 131 ліст, прачытаў каля 100 кніг. У апошнім лісьце ён раіць дачцэ «цікавіцца навукай, бо ў вучобе ня толькі сумнае», піша Свабода.

Фота: «Радыё Ўнэт» 20.09.2023

Аўтар прапагандысцкай «Мінскай праўды» падчас паездак у Вільню і Варшаву спрабуе прасачыцца ў дэмакратычныя колы

Заўсёднік прэс-канферэнцый і іншых афіцыйных мерапрыемстваў Герман Напольскі добра знаёмы сярод журналістаў. Цяпер Герман, які звычайна называў сябе супрацоўнікам «Евразийской правды», друкуецца ў прапагандысцкім выданні «Мінская праўда». Аднак апошнім часам яго заўважаюць то ў Варшаве, то ў Вільні.

20.09.2023

В Украине в автомобиль шведских журналистов попал дрон — машина полностью уничтожена

Вчера, 19 августа, на востоке Украины были атакованы репортеры шведского телевидения TV4. Их автомобиль полностью уничтожен после попадания дрона-камикадзе.