Архіў

Заява Камісіі па этыцы: Парушаны прынцып паважлівага стаўлення да асобы
Камісія па этыцы ГА «БАЖ» 24 ліпеня разгледзела калектыўную скаргу ад беларускіх журналістаў датычна выказванняў супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі Яўгена Перліна і Генадзя Давыдзькі пра Канчыту Вурст, якая сёлета на музычным конкурсе «Еўрабачанне» прадстаўляў Аўстрыю.

Уладальнік адмаўляецца пералічваць ганарар. Ці варта звяртацца ў суд або ёсць іншыя спосабы ўздзеяння?
Я супрацоўнічала з часопісам, які прыпыніў сваю дзейнасць праз фінансавыя праблемы. Зараз уладальнік адмаўляецца пералічваць ганарар мне ды іншым аўтарам, спасылаючыся на адсутнасць нашых пашпартных дадзеных. Насамрэч жа рэдактар перадавала ўсе звесткі ў бухгалтэрыю. Як дзейнічаць у гэтай сітуацыі? Ганарар там невялікі, але гэта ўжо справа прынцыпу для мяне ды іншых аўтараў, каб яны заплацілі за нашу працу. Ці варта звяртацца ў суд або ёсць іншыя спосабы ўздзеяння на ўладальніка, каб вырашыць сітуацыю ў дасудовым парадку? Пытаецца сябра ГА “БАЖ” з Мінска

Валер Дранчук: Тут я адчуваю поўную еднасць з прыродай!
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” працягвае наведваць лецішчы беларускіх журналістаў ды гутарыць з імі пра грады, лес, працу і адпачынак. Гэтым разам гасцей прымаў слынны публіцыст, адданы змагар беларускага экалагічнага фронту Валер Дранчук.
Рэфармаванне медыясферы – адзін з прыярытэтаў праекта “Рэфорум”
15 ліпеня ўдзельнікі форума палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў межах праекта «Рэфорум» вызначылі прыярытэты працы на бягучым этапе – імі стала рэфармаванне сістэмы адукацыі і медыясферы.

Зінаіда Бандарэнка: “Пасля наведвання майго лецішча Эрыксана выслалі з Беларусі”
Лецішча вядомай на ўсю краіну дыктаркі беларускага тэлебачання знаходзіцца ў маляўнічай мясцовасці непадалёк ад Астрашыцкага гарадка.