Архіў

14.03.2023

Відэааператара Паўла Падабеда забралі за рэпосты 2012 года, а цяпер інкрымінуюць «спрыянне экстрэмізму»

Як стала вядома БАЖ, мінскага журналіста Паўла Падабеда, які супрацоўнічаў з шэрагам незалежных СМІ, падводзяць пад артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса — “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

14.03.2023

Медыяменеджара Канстанціна Залатых будуць судзіць за «абразу» Лукашэнкі і яшчэ па трох палітычных артыкулах

24 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца працэс у дачыненні да дырэктара найстарэйшага эканамічнага выдання краіны «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых. Медыяменеджар за кратамі ўжо амаль 10 месяцаў.

14.03.2023

Журналісту Вячаславу Лазараву інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», ён у СІЗА

Нагадаем, затрыманне Вячаслава адбылося 9 лютага. Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі пра далейшы ягоны лёс

14.03.2023

Анлайн-курс пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятываў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу (15 сакавіка)

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрылі набор на першы анлайн-курс у межах «Акадэміі Першых» пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятываў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу

14.03.2023

образовательно-поддерживающий курс для женщин «Гендер в эпоху перемен» (17 марта)

В рамках курса будет рассмотрено, как феминизм и гендерная теория помогают найти ориентиры в текущей реальности и определить принципы для выстраивания солидарности и поддерживающего общения.

14.03.2023

На тэлеканале Гомельскага гарвыканкама новы тэлевядоўца — прапагандыст Аляксандр Яўсеенка

 "Флагшток" заўважыў, што на Першым гарадскім тэлебачанні з’явілася прапагандысцкая перадача “Акцэнты”. Яе аўтар – адыёзны прапагандыст Аляксандр Яўсеенка. 

13.03.2023

Эти использующие ИИ инструменты не предназначены для создания текстов, но о них полезно знать каждому журналисту

Развитие технологий искусственного интеллекта (ИИ) меняет методы работы журналистов. И хотя все внимание приковано к таким языковым моделям ИИ, как чат-бот ChatGPT, быстро развивающаяся технология этим не ограничивается.

13.03.2023

«Падчас "хіміі" было страшнавата. Пачаліся галюны». Zerkalo пагаварылі з Кацярынай Ваданосавай пра рак, жыццё і думкі пра самагубства

Мінулай вясной тэлевядоўцы і музыканту Кацярыне Ваданосавай паставілі дыягназ «рак грудзей», а потым выдалілі пухліну. Было балюча, але самае жахлівае чакала наперадзе: хіміятэрапію яе арганізм пераносіў вельмі цяжка. Аднойчы ёй пачало здавацца, што з працоўнага камп’ютара мужа растуць слізкія грыбы. Яны ператвараліся ў паўсатлелыя чэрапы. Чэрапы ламаліся, а на іх месцы вырасталі новыя. У вялікім інтэрв'ю «Люстэрку» Ваданосава расказала, як хвароба мяняе яе саму, жыццё навокал і чаму яна, адна з самых прыгожых тэлевядоўцаў Беларусі, больш не можа глядзець на сябе ў люстэрка.