Архіў
"Акадэмія студэнцкага лідэрства" запрашае
«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў далучыцца да адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідэрства", якія неабыякавыя да студэнцкіх праблемах і хацелі б іх вырашаць.
Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека (Заяўкі - да 30 лістапада)
З 25 сакавіка па 1 красавіка 2016 года ў Кіеве (Украіна) пройдзе Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека, арганізаваны Украінскім Хельсінкскім саюзам па правах чалавека. Да ўдзелу ў конкурснай праграме дапускаюцца неігравыя фільмы, створаныя не раней чым за 2 гады да пачатку фестывалю.
Стыпендыі для даследчыкаў у галіне медыя (да 31 кастрычніка)
Фонд Німана для журналістаў у Гарвардзе (Злучаныя Штаты) прапануе кароткатэрміновыя стыпендыі на даследчыя праекты, скіраваныя на павышэнне ўзроўню журналістыкі. Атрымаць стыпендыі могуць выкладчыкі і журналісты, выдаўцы, праграмісты, вэб-дызайнеры, медыяаналітыкі.

У Гомелі прайшла вечарына з нагоды 20-годдзя ГА “БАЖ”
14 верасня гомельская філія зладзіла вечарыну да 20-х угодкаў з дня заснавання нашага грамадскага аб’яднання. Удзел у ёй узялі не толькі сябры арганізацыі, але і літаратары з Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Прымусовая падпіска ў школах: пакуль бацькі не заявяць адкрыта, праблема застанецца
Усё часцей у Беларусі гучаць скаргі на тое, што школы абавязваюць за грошы бацькоў падпісацца на “Настаўніцкую газету”, “Вясёлку”, “Зорьку”, “Юный спасатель”. Днямі ліст з гэткай скаргай атрымала і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль
12 верасня пайшоў з жыцця Аляксей Сцяпанавіч Кароль – сябра ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты “Новы час”, гісторык і палітолаг.

Справядлівы Кароль
Гэты тэкст гутаркі Таццяны Мельнічук з Аляксеем Каралём быў апублікаваны на нашым сайце ў маі 2015 года. Пра хваробу спадара Аляксея ўжо было вядома, але ніхто не чакаў, што ён так хутка пойдзе ад нас...

Заканчваецца прыём заявак на курс «Тэлевізійны рэпартаж: праца ў кадры і за кадрам»
Адукацыйны курс. Мінск-Вільня. 19.09 — 29.11.2015.

20 гадоў – 20 кіламетраў. Велапрабег у Брэсце да юбілею БАЖ
Разам з сябрамі мясцовай філіі ГА “БАЖ” у вандроўцы бралі ўдзел мясцовыя прыхільнікі роварнага руху ў Брэсце з велаклуба “РаДзея”.

Год таму памёр Пётр Марцаў
Рэдакцыя «БДГ» узгадвае заснавальніка выдання, стваральніка моцнай незалежнай супольнасці таленавітых журналістаў, якія далі новае жыццё новым выданням, справам і добрым праектам.