Архіў

Гомельскай журналістцы не аддаюць зроблены беларускі пашпарт у пасольстве РБ у Нямеччыне
Былая супрацоўніца незалежных выданняў заплаціла за новы пашпарт 100 еўра, а цяпер ёй прапаноўваюць ехаць у Гомель.

Форум-тэатр «Адчуй» прапануе паўдзельнічаць у Газетным тэатры (18 жніўня, анлайн-фармат)
Удзел у фармаце не патрабуе тэатральнага досведу. Падключыцца да мерапрыемства можна ў ZOOM а 18-й па мінскім часе. Мерапрыемства адбываецца ў супрацоўніцтве з арганізацыяй «ІншыЯ» да Міжнароднага дня моладзі.

Затрыманага блогера Аляксандра Ігнацюка імаверна вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»
На мінулым тыдні стала вядома, што блогер Аляксандр Ігнацюк — аўтар «Пра Столін» і былы рэдактар незалежнай раёнкі, затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар у Брэсце. Паводле пакуль афіцыйна непацверджаных звестках, яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Ёсць інфармацыя, што днямі Ігнацюка маглі этапаваць з Брэста ў СІЗА ў Баранавічы.

Tribuna.com шукае SMM-рэдактараў, рэдактара беларускамоўнай стужкі навін, а таксама спецыялістаў для ўкраінскага сайта
Tribuna.com — найбуйнейшае спартыўнае медыя ў Беларусі, якое дастаўляе кантэнт на сайт, у дадаткі і групы ў сацыяльных сетках. Зараз у беларускім і ўкраінскім падраздзяленнях праекта агулам адкрыта восем вакансій.

Вядоўца YouTube i TikTok ГУБАЗіКу: што вядома пра Тацяну Трацяк?
Выпускніца юрфаку БДУ і знаёмая генэральнага пракурора, былая супрацоўніца Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі і памочніца дэпутата Дзевятоўскага, а цяпер – аблічча карнай спэцслужбы Лукашэнкі. Пра вядоўцу YouTube i TikTok ГУБАЗіКу Тацяну Трацяк распавядае «Радыё Свабода».

«Ничего не помню, хочу забыть». Почему власти Беларуси готовы возить журналистов на Донбасс
В Беларуси пригласили иностранных журналистов съездить на Донбасс, чтобы своими глазами убедиться: никто, мол, украинских детей из страны насильно не вывозил, все оздоровились, счастливы и вернулись в родные места. «Салiдарнасць» рассказывает, почему для пропагандистов это так важно и на что они рассчитывают.

«Прессбол»: «У нас складаная фінансавая сітуацыя пасля закрыцця доступу да сайта. Сэрца Лісічкіна не вытрымала стрэсу»
Рэдакцыя газеты «Прессбол» апублікавала некралог, прысвечаны памерламу 11 жніўня галоўнаму рэдактару выдання — Сяргею Лісічкіну. Яму было 54 гады.

«І памятай: няма зачыненых дзвярэй». Беларуская спявачка Paulinn прэзентавала калыханку
У 2020-м годдзе салістка і стваральніца гурта Paulinn Паліна Цімохіна з'ехала з Беларусі ў Польшчу. Тут жыццё яе кардынальна змянілася: маючы дыплом факультэта журналістыкі БДУ, дзяўчына пайшла ў больш тэхнічную сферу і вывучылася на інжынера гуку, а яшчэ выйшла замуж і нарадзіла блізнят. Менавіта чаканне дачок натхніла Паліну на запіс калыханкі. Не так даўно спявачка прэзентавала новую песню на лічбавых пляцоўках.

«Белсат» заявіў, што прычынаю выцеку відэакадраў з трэніровак «Паспалітага рушэння» была тэхнічная памылка
Канал заяўляе, што прычынаю выцеку відэакадраў, якія пазней з’явіліся ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі, была тэхнічная памылка, а не мэтавая дзейнасць працаўнікоў.

Пра што пісалі і чаму цэнзуравалі першую ў Беларусі газету: гісторыя Gazeta Grodzieńska
Першую гродзенскую друкарню адкрылі ў 1775 годзе. Гэта адбылося дзякуючы рэформам, якія праводзіў падскарбій ВКЛ і гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз. У друкарні выдавалі арыгінальную і перакладную літаратуру, навуковыя працы і падручнікі, малітоўнікі і календары. А 8 жніўня 1776 года выйшаў першы нумар выдання Gazeta Grodzieńska. Telegram-канал Hrodna 11:27 узгадаў гісторыю першага на тэрыторыі Беларусі перыядычнага выдання і пра што ў ім пісалі.