Архіў

05.06.2023

Адкыты прыём заявак на ўзнагароду для відэажурналістаў Hinzpeter Awards 2023 (дэдлайн да 21 ліпеня)

Узнагароду прысуджаюць відэажурналістам, якія асвятляюць і паведамляюць пра дэмакратыю, правы чалавека і мір у глабальным полі. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000 долараў ЗША.

05.06.2023

Эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў прынялі ў Капенгагене

Гэта адбылося падчас канферэнцыі Дацкага Хельсінскага камітэта. Прадстаўнікоў беларускіх медыя, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, падтрымалі ўплывовыя праваабаронцы.

05.06.2023

Журналістка Валерыя Касцюгова падала папярэднюю скаргу на прысуд

Хутка два гады, як у следчым ізалятары Мінска ўтрымліваецца асуджаная на працяглы тэрмін зняволення паводле «палітычных» артыкулаў Валерыя Касцюгова. Нягледзячы на суровыя выпрабаванні, жанчына захоўвае аптымізм і заклікае аднадумцаў верыць у непазбежнасць станоўчых перамен.       

05.06.2023

«Для іх падзеі ў нашым рэгіёне — гэта канфлікт Расіі з краінамі-спадарожнікамі». Беларускі журналіст пра наведванне Паўднёвай Карэі

Два гады таму журналісту і дакументалісту Міхаілу Аршынскаму за фільм пра палітычную кампанію-2020 на фестывалі дакументальнага кіно Hinzpeter Awards у Паўднёвай Карэі прызначылі прэмію. А цяпер яго ізноў запрасілі ў краіну, якая яшчэ зусім нядаўна была жорсткай аўтакратыяй і вельмі нагадвала сучасную Беларусь. Наш калега падзяліўся з БАЖ уражаннямі ад азіяцкай дэмакратыі, бачаннем сітуацыі ў нашым рэгіёне і ролі медыя.

05.06.2023

У ШЫЗА адна дзяржаўная мова. Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры», якая выходзіць у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». У выданьні выкарыстаныя малюнкі аўтара. Свабода публікуе фрагмэнты кнігі.

04.06.2023

«Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэшмоб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў

90 гадоў – гэта шмат ці мала? У межах чалавечага лёсу – адно доўгае жыццё. А ў рамках арганізацыі? Магчыма, не так і шмат, але не ў выпадку, калі арганізацыя праходзіць праз жорсткія рэпрэсіі, а многія яе сябры былі фізічна знішчаны. Гаворка пра Саюз беларускіх пісьменнікаў, які актыўна дзейнічаў з 1930-х і да 2020-х гадоў. Саюз быў ліквідаваны рашэннем суда ў кастрычніку 2021 года. 

04.06.2023

Варкшоп «Што такое рэдакцыйны фактчэкінг, і як праводзяцца фактчэкінгавыя расследаванні» (рэгістрацыя да 6 чэрвеня)

Варкшоп фактчэкера Дзмітрыя Стаянава адбудзецца 7 чэрвеня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.

03.06.2023

«Калі я вышываю беларускі арнамэнт, адчуваю сябе супэрвумэн». Вялікая размова са стваральніцай праекту «Этыка»

«Радыё Свабода» п​​​​​​аразмаўляла з беларускай рамесніцай, дэкаратаркай Воляй «Этыкай». Даведалася, як дзяўчына навучылася вышываць, як прыйшла ідэя праекту і чаму зараз важна рабіць беларускае. А таксама распыталі пра арнамэнты, затрыманьне і атмасфэру новага жыцця.

02.06.2023

Прапагандысты і ідэолагі сабраліся ў Брэсце на медыяфорум

У Брэсце 2 чэрвеня адбываецца форум медыясупольнасці Беларусі, на якім сабраліся кіраўнікі дзяржаўных СМІ, прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі, а таксама праўладныя эксперты ў сферы камунікацый і блогеры.

02.06.2023

Сяргея Сацука перавялі ў калоніі на «лёгкую працу»

Брат зняволенага журналіста, распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад Сяргея.