Архіў

Суд у Брэсце прызнаў дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкай літаратурай
Дзве кнігі Зянона Пазняка суд у Брэсце прызнаў экстрэмісцкай літаратурай. Разгляд справы па заяве Брэсцкай мытні адбыўся 20 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну.

«Гэта неахайнасць журналіста, чыстая!»: АНТ пакарае журналіста, які пусціў у эфір ахінею віцэ-прэм'ера Калініна
Сёння беларускі інтэрнэт смяецца са словаў віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна, якія трапілі ў эфір дзяржаўнага каналу АНТ.

Яшчэ можна прагаласаваць за беларускага «Антыжурналіста» на конкурсе The BOBs
Блог беларуса Віктара Малішэўскага мае добрыя шанцы на перамогу ў The Bobs (Best of Online Activism) – міжнародным конкурсе, заснаваным мадыякампаніяй DW. Галасаванне працягваецца да 4 мая.
Предлагается стажировка для женщин-журналистов (до 29 апреля)
Женщины-журналисты печатных, онлайн- и вещательных СМИ, освещающие темы прав человека и социальной справедливости, могут подать заявку на стажировку сроком на один год.

Сусветны Індэкс свабоды прэсы-2016: Беларусь па-ранейшаму на 157-м месцы
Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала сёння новы Сусветны Індэкс свабоды прэсы. “Расце параноя ў дачыненні да журналістаў, – канстатуюць “Рэпарцёры”. – Агульная дынаміка сведчыць пра паўсюдны страх і ціск, да якіх дадаецца ўсё больш моцны кантроль над рэдакцыямі з боку дзяржаў і прыватных асоб”.

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча – 29 красавіка
Нямецкая амбасада ў Мінску і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы—да Сада Надзеі”, якая прысвечана 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Журналіст Чудзянцоў у судзе расказаў пра сувязь з Аватаравым
Уладзімер Чудзянцоў даў Аватараву 100 даляраў, той купіў абмундзіраваньне.

Абмежаванні на доступ да інфармацыі працягваюць дзейнічаць
“Загараджальныя” меры на атрыманне інфармацыі працягваюць выкарыстоўвацца ў дачыненні да газеты “Борисовские новости”. Пра гэта сведчаць факты адмовы работнікаў розных устаноў ад супрацоўніцтва з журналістамі недзяржаўнага выдання. У рэдакцыі дапускаюць, што секвестр на інфармацыю, пра які настойліва згадваюць у прыватных размовах тыя, хто знаходзіцца ў залежнасці ад раённых уладаў, накладзены Барысаўскім райвыканкамам. Верагодна, што дакумент (або вуснае распараджэнне) носіць рэкамендацыйны характар. Не зважаючы на гэта, забарона дзейнічае досыць “эфектыўна”.

Заўтра Лукашэнка звернецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
Выступ будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь 1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Дуня Міятавіч: У Крыме затыкаюць раты журналістам
У Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе выказалі занепакоенасьць з-за пагрозы для свабоды выказваньня і сродкаў інфармацыі ў акупаваным Расеяй украінскім Крыме.