Архіў

Віцебскія БАЖаўцы правялі супольны прэс-клуб з ліквідатарамі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы
“31 год пасля трагедыі: ці актуальная для СМІ “Чарнобыльская” тэма?” — пра гэта ішла размова паміж журналістамі і запрошанымі гасцямі. Разам з віцебскімі ўдзельнікамі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС калегі-журналісты разважалі над тым, як сёння пісаць пра тагачасныя падзеі.

У Менску ўганаруюць пераможцаў конкурсу «Курапаты — народны мэмарыял»
27 красавіка ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца ўзнагароджаньне лаўрэатаў і ўдзельнікаў конкурсу «Курапаты — народны мэмарыял», які прайшоў пад дэвізам «Праз Курапаты — да пакаяньня».

Гродзенскія БАЖаўцы сабралі грошы ў падтрымку хворай на рак дзяўчынкі (+ рэквізіты)
Гродзенская суполка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сумесна з Цэнтрам “Пара” і тайм-кафэ “Партал” правялі дабрачынны аўкцыён у падтрымку 4-гадовай Паліны Амельчанка, якая хварэе на рак. Вечар праходзіў у межах журналісцкай Эстафеты добрых справаў.

Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі блогеркі Юліі Гранковай, аштрафаванай за стрым у “Одноклассники”
Скаргі аршанскай блогеркі разбіралі па чарзе дзве суддзі Віцебскага абласнога суда. Суддзя Ірына Смалякова скончыла разбіральніцтва літаральна за 5 хвілін. Юлія Гранкова сказала, што свае меркаванні агучыла ў касацыйнай скарзе, а суддзя палічыла непатрэбным задаць блогерцы нейкія дадатковыя пытанні.

Гомельскія БАЖаўцы сустрэліся з чарнобыльскімі самасёламі
Напярэдадні 31-гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС журналісты Гомельскай філіі ГА “БАЖ” у межах “Эстафеты добрых спраў” наведалі самасёлаў у вёсцы Савічы Брагінскага раёна.

Вольгу Чайчыц будуць судзіць за онлайн акцыі недармаедаў у Барысаве
Журналістка атрымала ліст з інфармацыяй, што яе справу перадалі ў суд Дзяржынскага раёна. З пратаколам ёй прапанавалі азнаёміцца ў судзе. Дата суда не пазначаная.

Ударившая телеведущего молния прервала прямой эфир
Рассказывающего о грозе в городе Далянь (Китай) телеведущего ударило молнией во время прямого эфира. Ролик с инцидентом опубликован в Twitter-аккаунте газеты People's Daily.

Журналістаў Таджыкістану абавязалі называць прэзыдэнта «Заснавальнікам міру і нацыянальнага адзінства — Лідэрам нацыі». Скарачаць нельга
Журналісты Таджыкістану павінны пры згадваньні прэзыдэнта краіны Эмамалі Рахмона перад яго імем цалкам падаваць тытул, прысвоены лідэру дзяржавы спэцыяльным законам «Аб заснавальніку міру і нацыянальнага адзінства — лідэры нацыі».

Аляксандр Тамковіч пачаў збор сродкаў на выданне кнігі «Мазаіка жыцця»
Журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч пачаў на краўдфандынгавай платформе Talaka.by збор сродкаў на выданне новай кнігі “Мазаіка жыцця”. Гэта — частка вялікага праекта, які задумаў аўтар. А менавіта — стварыць сайт-энцыклапедыю пра герояў найноўшай гісторыі.

Журналіста Яўгена Меркіса выклікаюць у міліцыю «даць тлумачэнні»
Незалежны журналіст з Гомлю паведаміў, што яго выклікаюць у міліцыю.