Архіў

Трэнінгі па стылістыцы беларускай мовы для журналістаў (кожны чацвер у лютым)
Кожны чацвер на працягу лютага журналістаў запрашаюць на трэнінгі па стылістыцы беларускай мовы.

Пракуратуру просяць праверыць публікацыі «Вечернего Могилёва» на экстрэмізм
8 лютага сябра Рады не зарэгістраванага ў Беларусі Праваабарончага цэнтра “Вясна” Таццяна Рэвяка накіравала зварот у пракуратуру г. Магілёва. Яна просіць правесці праверку па фактах публікацый на сайце www.vecherniy-mogilev.by матэрыялаў, якія, на яе думку, змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, – інфармуе сайт spring96.org.

Стажировка для журналистов в Германии (До 15 апреля)
Журналисты из Беларуси могут подать заявки на прохождение стажировки в СМИ в Германии.

“Тэма супрацьдзеяння расійскай прапагандзе вельмі актыўна абмяркоўваецца ў Вашынгтоне”
Былы супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Валер Кавалеўскі сышоў з дыпламатычнай працы ў 2006-м, калі Аляксандр Лукашэнка застаўся на трэці прэзідэнцкі тэрмін. Пасля Плошчы-2010 і адсідкі спачатку на Акрэсціна, а потым у СІЗА КДБ Валер разам з сям’ёй з’ехаў у Амерыку навучацца на магістарсткай праграме Джорджтаўнскага ўніверсітэта. Пасля навучання былы паспяховы міжнароднік працуе ў рускамоўнай службе “Голасу Амерыкі”, дзе ўважліва сочыць за палітычнымі падзеямі ва Усходняй Еўропе.

Ананіч: Адказ МУС пра інцыдэнт з журналістам TUT.BY кажа пра «ўжыванне законных мер уздзеяння»
Міністэрства інфармацыі Беларусі афіцыйна дасць адказ на афіцыйны зварот з нагоды інцыдэнту ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, у выніку якога пацярпеў журналіст Tut.by. Пра гэта кіраўнік Мінінфарма Лілія Ананіч заявіла ўвечары 7 лютага ў праграме «Клуб галоўных рэдактараў» тэлеканала «Беларусь 1».
Ананіч заступілася за Качанаву і абвінавачвае ва ўсім журналістаў
Мінінфарм мае намер выносіць папярэджаньні СМІ за недакладную інфармацыю і дэструктыўнасьць.

Чацвёрты «БАЖны дзень» прайшоў у Мінску (ФОТА)
У нядзелю ў Мінску адбыўся “дзень адчыненых дзвярэй” для новапрынятых БАЖаўцаў.

Прокуратура Берлина начала расследование против корреспондента Первого канала
Прокуратура Берлина начала расследование в отношении журналиста Первого канала Ивана Благого. Жалобу на сюжет Благого о пропаже русскоязычной 13-летней девочки в Берлине ранее подавал немецкий адвокат Мартин Лютле.

Міністра абароны Сербіі звольнілі за абразу журналісткі
Дэпутаты парламента Сербіі прагаласавалі за звальненне міністра абароны Браціслава Гашыча з-за фразы ў адрас журналісткі, якую расцанілі як непавагу да СМІ, паведамляе Reuters.