Архіў

Как вели себя Латушко, министр культуры и актеры Купаловского? Поговорили с экс-пресс-секретарем театра о закулисье событий 2020-го
Экс-пресс-секретарь Купаловского театра Николай Заяц, которого задерживали в марте и опрашивали по делу об госизмене, покинул Беларусь и теперь находится за границей. «Зеркало» поговорили с ним о приходе в театр, дежурстве у кабинета Павла Латушко, поведении актеров в августе 2020-го и о том, что происходило за кулисами.

Высланы ў Польшчу беларускі актывіст змог легальна вярнуцца ва Украіну
Высланы ў Польшчу беларускі актывіст Валянцін Цішко змог легальна вярнуцца ва Украіну. Фонд "Вільна Білорусь", які яму дапамог у гэтым, назваў дэпартацыю памылковай. "Цяпер працуем над пытаннем яго легалізацыі", спасылаецца на @belaruscentrlviv "Еўрарадыё".

У спіс забароненай інфармацыйнай прадукцыі ўлады пачалі дадаваць электронны самвыдат
Міністэрства інфармацыі абнавіла свой «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» коштам асобных PDF-версій электронных выданняў з тэлеграм-суполкі ByProsvet.

Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе журналіста Дзмітрыя Семчанкі
У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксей Рыбакоў, піша ПЦ "Вясна".

Праваабаронцы запускаюць акцыю «Напішы адвакату!»
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека сумесна з праектам «Права на абарону» напярэдадні Дня палітычнага зняволенага, які праводзіцца кожны год 21 траўня, прапануе далучыцца да акцыі «Напішы адвакату!».

Зноў у ШІЗА? Дзяніс Івашын не выйшаў на запланаваную сувязь з роднымі
Сваякі гарадзенскага журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына паведамілі праваабаронцам, што ён не патэлефанаваў ім 15-га траўня, хоць меўся, паводле графіку званкоў свайго атраду.

Вядучы Яўген Перлін ажаніўся
Цырымонія прайшла ў Італіі, каля возера Кома, піша "Наша Ніва".

Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі
Калі незалежныя медыя і блогеры актыўна рэагавалі на хваравіты стан Лукашэнкі і яго знікненне, то з супрацьлеглага боку назіралася адваротная рэакцыя — пасіўнасць і ў лепшым выпадку нязграбныя спробы запэўніць, што «ён яшчэ на вашым пахаванні схопіць прастуду». Раптоўнае з’яўленне «правадыра» выклікала яшчэ больш пытанняў. Палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Аляксандр Фрыдман пракаментавалі для БАЖ моцную хвалю ў інфапрасторы і ці можна па ёй зразумець, што цяпер адбываецца ва ўладзе.

Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах. Беларуская асацыяцыя журналістаў далучаецца да мерапрыемстваў!

На «ліквідаванага» выдаўца Змітра Коласа павесілі судовыя выдаткі за працэс, ініцыяваны Мінінфармам
Незалежнага выдаўца Змітра Коласа абавязалі пакрыць затраты, якія панесла Міністэрства інфармацыі падчас працэдуры ліквідацыі прыватнага бізнесу. Эканамічны суд Мінска на падставе позвы ведамства ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі прадпрымальніка і абавязаў яго сплаціць амаль 800 рублёў судовых выдаткаў.