Архіў

23.02.2023

Журналіста Алеся Любянчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў

Журналіста затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

23.02.2023

Тэлежурналіста ў ЗША забілі падчас рэпартажу зь месца забойства

У горадзе Арлянда ў амэрыканскім штаце Флярыда журналіст мясцовай тэлевізіі атрымаў сьмяротнае раненьне падчас рэпартажу зь месца іншага забойства, якое здарылася за некалькі гадзін. Разам зь ім загінула дзевяцігадовая дзяўчынка, піша BBC.

23.02.2023

Прызналі "экстрэмісцкім" нумар газеты з артыкулам пра імпічмент Лукашэнку

"Свабода" была папулярным недзяржаўным выданнем, - піша Euroradio

23.02.2023

Адвакатку Марыны Золатавай пазбавілі ліцэнзіі

"Аксана Белая, якую спецыяльная камісія Міністэрства юстыцый не атэставала наўпрост падчас разгляду справы яе кліенткі Марыны Золатавай. Адвакатка мае 20-гадовы стаж працы", - піша Белсат. 

23.02.2023

Журналіст Аляксандр Івулін на волі!

Як паведамляе Tribuna.com, журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін на волi з 17 лютага. Ён ужо пакінуў Беларусь. 

23.02.2023

Звезда белорусского КВН и украинского «Дизель Шоу» Марина Грицук стала телеведущей канала «ТНТ International»

Zerkalo пишет о том, что звезда белорусского КВН и украинского «Дизель Шоу» Марина Грицук стала телеведущей канала «ТНТ International» в Беларуси — лицом международной версии российского канала «ТНТ». Об этом сама Марина рассказала в Instagram, опубликовав видео со съемок утреннего шоу «Подъем».

23.02.2023

IFJ прыпыніла працу Расійскага саюза журналістаў з-за вайны

За гэта прагаласаваў глабальны Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі журналістаў.