НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

14.11.2022

Я тебя спрячу. Telegram-бот «Гретель» для активистов

Бот для экстренного удаления из чатов в опасных ситуациях

14.11.2022

За рэпартажы з Херсона журналістаў пазбавілі акрэдытацыі

Генеральны штаб УСУ ў нядзелю выпусціў паведамленне пра тое, што «шэрагу прадстаўнікоў СМІ, якія парушылі правілы працы ў раёне вядзення баявых дзеянняў, адменены дазвол на працу, а іх прэс-карты прызнаныя несапраўднымі».

12.11.2022

Зняволенага журналіста Сяргея Сацука не чакаючы апеляцыі перавялі ў магілёўскую турму

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, зняволенага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука этапавалі ў магілёўскую турму №4. Новы адрас для лістоў і тэлеграм: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

11.11.2022

"Мама, я экстрэміст". Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у "Спіс экстрэмістаў"

Сёлета напярэдадні Дня Волі — 23 сакавіка 2022 года — Міністэрства ўнутраных справаў "павіншавала" беларусаў першай публікацыяй "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" (Спіса экстрэмістаў). Адразу ў яго ўключылі 140 чалавек, сярод іх былі палітвязні — Павел Севярынец, Марыя Калеснікава, Максім Знак. За восем месяцаў гэты Спіс узрос больш, чым у дзесяць разоў. МУС туды ўключае асуджаных у Беларусі па "палітычных" справах пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. "Вясна" тлумачыць, якія абмежаванні надае статус "экстрэміста" і адказвае на іншыя актуальныя пытанні па гэтай тэме.

11.11.2022

«Абсолютно вырвано из контекста!» Пропагандист попытался объяснить, что Купала имел в виду в строке «Жыве Беларусь»

В своем стихотворении «Гэта крык, што жыве Беларусь» Янка Купала не подразумевал «никакого призыва» — у него там «просто глагол», а лозунг «Жыве Беларусь» по-белорусски вообще звучит неграмотно, заявил в эфире СТВ экс-декан философского факультета БГУ Вадим Гигин.

11.11.2022

Журналіста Ігара Хмару асудзілі на 2,5 гады “хатняй хіміі”. Як напярэдадні і патрабавала пракуратура

11 лістапада суддзя Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Пірожнікава абвясціла прысуд у справе журналіста, экскурсавода, краязнаўцы Ігара Хмары. На падставе артыкула 342 Крымінальнага кодэкса яго пакаралі 2,5 гадамі абмежавання волі ва ўмовах хатняга рэжыму.  Палітвязня прызналі вінаватым у “актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. 

11.11.2022

«Напад» на Азаронка перакваліфікаваны ў «акт тэрарызму».

Дзмітрыю Сасноўскаму перакваліфікавалі абвінавачванне з «падрыхтоўкі на акт тэрарызму» на «акт тэрарызму». Гэта тычыцца нібыта нападу на беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка.

11.11.2022

Еўрапейскія праваабаронцы сабралі больш за 80 000 подпісаў за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights за тры тыдні сабрала ўжо больш за 80 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых беларускіх палітычных зняволеных.

10.11.2022

Google заблакаваў YouTube-канал "БелРос". Мінінформ супраць

Сёння Мінінфарм адрэагаваў на блакіроўку YouTube-канала "БелРос" — саюзнага праекта Беларусі і Расіі.