НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

23.06.2022

Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі

За гады рэпрэсій шматлікія беларусы сутыкнуліся з псіхалагічным і фізічным гвалтам, катаваннямі і жорсткім, бесчалавечым абыходжаннем. У такіх умовах важна, каб кожны чалавек разумеў, якую дапамогу сабе і блізкаму можна аказаць у першыя часы пасля траўматычнай падзеі. Гэта можа дапамагчы мінімізаваць наступствы траўмы ў будучыні і не даць развіцца посттраўматычнаму разладу. Веданне механізмаў першай дапамогі таксама дапаможа лепш разумець, як можна падтрымаць чалавека ў такі складаны для яго перыяд.

23.06.2022

Муж Ірыны Слаўнікавай: Тое, што цяпер адбываецца, яе не зламае

Сёння ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца суд над палітзняволенай журналісткай, супрацоўніцай польскага тэлеканалу TVP Ірынай Слаўнікавай. Яе разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў менскім аэрапорце 30 кастрычніка па вяртанні з адпачынку, і вось ужо 7,5 месяцаў яна застаецца за кратамі.

22.06.2022

Агнешка Рамашэўская-Гузы: Гісторыя мінулых гадоў беларускіх медыяў — гэта гісторыя поспеху

У Бруселі прайшла чацвёртая канферэнцыя Каліноўскага. На форуме абмеркавалі рэпрэсіі ў Беларусі і лёсы палітычных зняволеных, шляхі стрымлівання гвалту рэжыму Лукашэнкі, сітуацыю з незалежнымі медыямі ды дзяржаўнаю прапагандай у Беларусі. 

22.06.2022

"Радуецца душа, калі на аўто ў Нью-Ёрку бачу налепку з “Пагоняй”: журналіст з Ганцавічаў пераехаў у ЗША

Александр Пазняк быў карэспандэнтам у рэдакцыі газеты "Ганцавіцкі час".  І, па яго словах, працаваў бы там, каб не ціск і переслед пасля 2020 году, якія сталі невыноснымі. Вось ужо 9 месяцаў, як Аляксандр жыве у ЗША.  Ён расказаў, пра свае ўражанні ад Амерыкі, як уладкаваўся у краіне за акіянам. Прыводзім самыя цікавыя моманты з інтэрв'ю.

22.06.2022

Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»

Гэты фільм журналісты хацелі зняць яшчэ ў Гродне, у тым горадзе, адкуль родам героі карціны. Але зрабіць гэта не ўдалося, бо падзеі 2020 года ў Беларусі вымусілі многіх гродзенцаў пакінуць свае дамы, як, уласна, і  аўтараў гэтага фільма. Ужо ў Польшчы, каб працягнуць гісторыю з успамінамі пра стары Гродна, журналісты сталі шукаць рэпатрыянтаў — тых людзей, якія з’ехалі з горада пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. З’язджалі яны дзецьмі. Гэтых людзей  знайшлі ў розных месцах Польшчы. Яны не хацелі пакідаць свае дамы, але новая ўлада дыктавала свае ўмовы: Сібір ці Польшча.  Сёння яны — апошнія сведкі Гродна 1930-40-х гадоў, з якімі мы можам пагутарыць. 

22.06.2022

Сёння свой Дзень нараджэння за кратамі адзначае журналіст інтэрнэт-выдання "Першы рэгіён" Сяргей Гардзіевіч

Журналіста асудзілі на 1,5 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму

22.06.2022

З пачатку вайны Расіі супраць Украіны загінулі 34 журналісты

Ва Ўкраіне ў баях загінуў яшчэ адзін журналіст. Уладзімір Чапавы з пачаткам вайны мабілізаваўся ў войска.

22.06.2022

"Шкадую, што «Клуб рэдактараў» выходзіць не кожны дзень": Іван Эйсмант пра сваё бачанне кірункаў сучаснай журналістыкі

"Зараз я спрабую намаляваць свет, дзе выдаляюць на працягу хвіліны з YouTube, дзе закрываюць платформы ў цэлых краінах і на кантынентах, штрафуюць за прагляды тэлеканалаў, а за распаўсюджанне кантэнту беларускіх і расійскіх СМІ ў некаторых краінах абмяркоўваюць увядзенне крымінальнай адказнасці", - гаворыць Іван Эйсмант. Пра якія медыя клапоціцца старшыня Белтэлерадыёкампаніі ў інтэрв'ю газеце "Звязда"? Выбралі самыя цікавыя моманты з гутаркі.