Архіў

У дзвюх кнігах Зянона Пазняка выявілі “прыкметы праявы экстрэмізму”
26 лістапада актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага выклікалі ў аддзяленне міліцыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, дзе далі азнаёміцца з пратаколам па арт.17.11 КаАП (выраб, распаўсюд і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага сп-ра Чахольскага адразу ж даставілі ў суд Фрунзенскага раёна. У выніку пратакол адправілі на дапрацоўку, а працэс адклалі, — паведаміла Радыё Свабода.

Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданні
На магілёўскіх заводах працаўнікам настойліва раяць падпісацца на мясцовую дзяржаўную прэсу, паведамляе праваабарончы рэсурс mahilyowspring.org.

Абмежаванне доступу да сайтаў у Беларусі (табліца)
Выпадкі, не звязаныя з прапагандай наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, а таксама парушэннем заканадаўства аб гандлі.
Премия за лучший расследовательский материал о взяточничестве (до 29 января)
Журналисты печатных медиа, гражданские журналисты и блогеры, авторы материалов о взяточничестве, могут претендовать на эту премию.

Гродзенская суполка ГА «БАЖ» запрашае ўсiх ахвoтных на сустрэчу з юрыстам Аляксандрам Жуком
Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць тэмы легалізацыі дзейнасці журналістаў-фрылансераў, віды дамоваў, якія могуць заключацца паміж СМІ і журналістам, неабходныя ўмовы іх заключэння, аспекты камерцыйнай дзейнасці журналістаў, а таксама пытанні падаткаабкладання.

Журналістка: Міліцыянты бачылі акрэдытацыю МЗС, але не рэагавалі
Нашы калегі, якіх абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі апазіцыі, дзеляцца падрабязнасцямі інцыдэнту.

Відэапраект “Сябры”. Святлана Завадская
Навошта вам БАЖ? У чым вы бачыце сэнс арганізацыі? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да вядомых БАЖаўцаў, сярод якіх – Святлана Завадская.

Журналісты кажуць, што на іх склалі пратаколы. Міліцыя сцвярджае, што не (Абноўлена)
Журналісты, якія ўвечары 24 лістапада асвятлялі акцыю пратэсту ў цэнтры Мінска, паведамілі, што міліцыянты склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы як на ўдзельнікаў. У сераду ж міліцэйскае начальства паправілася: “Пачалі складаць пратаколы, але зразумелі, што гэта журналісты, і не сталі”.
Названы спіс 26 газет і часопісаў, якія атрымаюць падтрымку з бюджэту
Апублікаваны спіс 26 дзяржаўных газет і часопісаў, якія атрымаюць дапамогу з рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе. Ён вызначаны пастановай урада № 966 ад 19 лістапада 2015 года.

“Прэс-сервер”. Кіраванне працай рэдакцыі
«Прэс-клуб Беларусь» запрашае на лекцыю Януша Ансіёна (Польшча). Лістападаўская сустрэча ў “Прэс-клубе Беларусь” – для менеджараў друкаваных медыя і ўсіх, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў медыяменеджмэнце.