НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

03.02.2023

“Зараз ёсць імкненне і жаданне. Больш нічога”. Гутарка з блогерам Аляксандрам Кабанавым

Аляксандр Кабанаў, які напрыканцы мінулага года вызваліўся з калоніі, цяпер нарасхват. Яго тэлефон звоніць няспынна, і такое адчуванне, што блогер ужо ўварваўся ў інфармацыйную прастору. Беларуская асацыяцыя журналістаў паразмаўляла з былым палітычным вязнем пра планы, успрыманне падзей апошніх гадоў у месцах няволі і новых рэаліях медыяполя.

03.02.2023

Сілавікі пахваліліся перамогамі на “экстрэмісцкім фронце” – рыторыка ў духу выканання планаў па “ворагах народу”

2022 год стаў трагічным для грамадзянскай супольнасці, якая з падачы ўладаў папоўнілася сотнямі новых “экстрэмістаў”. Сярод  найбольш пацярпелых аказаліся журналісты – дзясяткі ў няволі ці чакаюць судоў, сотні ў эміграцыі. Сілавікі пры гэтым сцвярджаюць, што “дэструктыўная актыўнасць” заўважна знізілася – з вуліц апаненты рэжыму перайшлі ў інтэрнэт, “але і там не схаваюцца”.

02.02.2023

60 гадоў таму ў эфір выйшла радыёстанцыя "Беларуская маладзёжная"

Сёння — важная дата для вольнай беларускай журналістыкі. 2 лютага 1963 года ў эфір выйшла радыёстанцыя “Беларуская маладзёжная”, якая стала сімвалам свабоды думкі ў новай, незалежнай Беларусі на пачатку 1990-х гадоў. "Новы час" перадрукоўвае тэкст 2016-га года калегі — Геннадзя Кеснера, які ўжо пайшоў з жыцця, з успамінамі пра легендарную рэдакцыю.

02.02.2023

В РФ обвинили казахстанское издание в «фейках о российской армии». И вызвали представителей СМИ в суд

Казахстанское издание Arbat. media вызвали в Ленинский районный суд российского города Владимир в качестве ответчика по делу, связанному с распространением недостоверной информации о российской армии. Об этом сообщает само издание, опубликовавшее на своем сайте скрин соответствующего судебного извещения.

02.02.2023

Віншуем Змітра Салаўёва з юбілеем!

1 лютага 50-годдзе адзначыў галоўны рэдактар магілёўскага канала 6tv.by  Зміцер Салаўёў.

02.02.2023

Кіраўнік Bellingcat Хрыста Грозеў праз пагрозу жыццю быў вымушаны пакінуць Вену, дзе жыў 20 гадоў

Балгарскі журналіст, адзін з самых вядомых у свеце расследавальнікаў, дырэктар групы Bellingcat Хрыста Грозеў вымушаны пераехаць з Аўстрыі, дзе ён пражыў амаль 20 гадоў, з-за меркаванай пагрозы з боку расійскіх спецслужбаў. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю  выданню Falter.

02.02.2023

Галоўным рэдактарам Kyky.org стаў Віктар Малішэўскі

Учора на сайце Kyky.org выйшла незвычайная калонка , аформленая ў жанры ўтопіі. Яе аўтарам стаў вядомы беларускі журналіст Віктар Малішэўскі, які, адзначаецца ў публікацыі, стаў галоўным рэдактарам выдання.

02.02.2023

«Немагчыма было наўпрост з калегамі стэлефанавацца, сказаць аператару, дзе ты». Дняпроўская журналістка пра працу падчас трагедыі

Наталля Гусак жыве ва ўкраінскім Дняпры і працуе на рускамоўным тэлеканале «FreeДОМ». Пасля расійскай ракетнай атакі на жылы дом, Наталля цэлы тыдзень асвятляла ратавальныя работы на месцы трагедыі. Пра акалічнасці працы журналіста ў экстрэмальных мовах, спагадлівасць да ахвяр і супрацоўнікаў экстраных службаў, пра рускую мову ў сучаснай украінскай журналістыцы і ўласны 25-гадовы досвед Наталля распавяла Беларускай асацыяцыі журналістаў.

02.02.2023

Няўзораў: У беларусаў няма ніякай ганьбы перад Украінай

У інтэрвію Свабодзе Няўзораў пракамэнтаваў прысуд, а таксама адказаў на пытаньні пра патэнцыйную пагрозу для Ўкраіны з боку Беларусі, будучы суд над Лукашэнкам і Пуціным і вынік барацьбы беларусаў за Ўкраіну.

02.02.2023

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Пасля інфармацыі пра допыты айцішнікаў, якія данацілі ў BYSOL у 2020 годзе, беларуская супольнасць устрывожылася. Каллегі з "Нашай Нівы" распавядаюць, як спецслужбы Беларусі знаходзяць ахвярадаўцаў, як зразумець, што вы ў небяспецы, і як абараніцца ў будучыні.