Архіў

Што такое актыўнае сядзенне? Калі рабіць так, сядзячая праца будзе не такой шкоднай
Гэтыя парады дапамогуць вам трымаць ваша цела ў форме пры сядзячай працы і палепшаць нават псіхічнае здароўе, "Наша Ніва".

Личный опыт: как оформить «гуманитарный ВНЖ» в Белостоке
В июле 2022 года у беларусов, которые находятся в Польше по «гуманитарной визе» появилась возможность получать временный вид на жительство сроком на три года. В народе его называют «гуманитарным ВНЖ». Журналист MOST рассказывает о своём недавнем опыте такого вида легализации в Белостоке.

Два гады ад разгрому партала Tut.by. Дырэктарку і галоўную рэдактарку пакаралі неадэкватнымі тэрмінамі зняволення
Роўна два гады таму, 18 траўня 2021 года, сілавікі ўварваліся ў офіс інфармацыйнага партала Tut.by, паставіўшы крыж на існаванні звышпулярнага медыйнага праекта. З паўтара дзясяткаў арыштаваных супрацоўнікаў двое дагэтуль за кратамі — гендырэктарка Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава, асуджаныя на 12 гадоў пазбаўлення волі кожная.

Фигуранты «дела NEXTA» не обжаловали приговор. Романа Протасевича должны отправить в колонию
Приговор в отношении фигурантов «дела NEXTA» вступил в законную силу. Об этом сообщили ТАСС 18 мая в Минском областном суде, пишет "Зеркало".

У «экстрэмісцкі пералік» дадалі сюжэты «Белсата» пра Полк Каліноўскага і ролю Лукашэнкі ў вайне ва Украіне
Міністэрства інфармацыі Беларусі ледзьве не штодня дадае ўсё новыя пазіцыі ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Чарговыя папаўненні прысвечаныя сюжэтам тэлеканала «Белсат» пра беларускіх ваяроў Палка Каліноўскага і палітычны лёс Аляксандра Лукашэнкі.

Заблакаваныя рахункі ва Украіне, пытанні легалізацыі — праблемы журналістаў у выгнанні ўвайшлі ў даклад ПАРЕ
Беларускія журналісты, якія працуюць у выгнанні, сутыкаюцца з такімі ж праблемамі, як і іншыя суайчыннікі — складанасці ў легалізацыі, доступ да банкаўскіх рахункаў, блакаванне заробкаў. Гэта адзначаецца ў дакладзе, падрыхтаваным Міграцыйным камітэтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ). Даклад будзе разгледжаны на сесіі ў чэрвені. Беларуская асацыяцыя журналістаў дзякуе прадстаўнікам ПАРЕ за супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы даклада.

Выдаўца Рамуальда Улана перад вызваленнем затрымлівалі за «экстрэмісцкія падпіскі»
Заснавальнік «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан тыдзень таму вярнуўся да сям’і ў родны горад — ягонае абмежаванне волі ў Гомелі скончылася амаль на паўгода раней за прызначаным судом тэрмін дзякуючы амністыі. Стала вядома, што перад самым вызваленнем журналіста затрымлівалі паводле КаАП за распаўсюд забароненых матэрыялаў.

Сайт MOST, а таксама ўсе праекты і сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыйны партал MOST і яго старонкі ў сацсетках, а таксама іншыя праекты і асабістыя акаўнты ў сацсетках гродзенскага журналіста Руслана Кулевіча назвалі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне 17 траўня 2023 года прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Рашэннем суда знішчылі 25 кніг журналіста Дзяніса Івашына. Якія?
Падчас ператрусу ў кватэры гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына ў дзень яго затрымання, 12 сакавіка 2021 года, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці сярод іншага зацікавіліся сямейнай бібліятэкай. У выніку некалькі дзясяткаў кніг былі вынятыя. Сёння стала вядома, што рашэннем суда 25 кніг былі знішчаныя.

Экспрэс-фактчэкінг. Як заўважыць фэйк і спыніць маніпуляцыю?
Чаму журналісты распаўсюджваюць фэйкі, навошта ведаць заробкі і як дзяржава маніпулюе праз сацыялагічныя апытанні? Сваё тлумачэнне гэтым з'явам даў галоўны рэдактар Kyky.org Віктар Малішэўскі падчас варкшопаў, што ладзяцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правярай» праекта Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім. Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».