Архіў

День памяти Стэнли Грина (2 июня, галерея TUT.BY)
Стэнли Грин — культовый американский фотожурналист, один из основателей агентства NOOR. Стэнли называют «поэтом от фотографии». Многие мировые конфликты и войны последних двух десятилетий, в том числе обе Чеченские кампании, мир наблюдал через объектив его камеры. Стэнли был единственным западным фотожурналистом, который находился в московском Белом доме во время его обстрела в 1993 году — за эту работу он удостоился премии World Press Photo. Это не единственная его премия WPP: Стэнли — многократный победитель престижнейших мировых конкурсов фотографии.

«Для мяне літаратура — гэта душ Шарко, які прабуджае чалавека ад сноў», — 12 цытатаў з выступу Сарокіна ў Менску
29 траўня ў інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч адбылася сустрэча з расейскім пісьменьнікам, адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў канцэптуалізму і сацарту Ўладзімірам Сарокіным. Тэма — «Жорсткая славеснасьць».

У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля (шмат фота)
Прэмія была заснаваная на знак павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газеты «Новы Час» Аляксея Караля, які пайшоў з жыцця ад цяжкай хваробы. Сёлета працы маладых журналістаў ацэньвалі ў трох намінацыях. Цырымонія адбывалася 29 траўня — у дзень народзінаў Аляксея Караля.

Адукацыйны курс па медыябізнесе ад МФЖ, БАЖ і ІПМ (заяўкі да 30 мая)!
Калі Вы маеце жаданне атрымаць неабходныя веды і распачаць сваю справу ў медыябізнесе, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў, Еўрапейскім вяшчальным саюзам (Акадэміяй Еўрабачання) і Бізнес-школай ІПМ ладзяць гэты курс менавіта для Вас.

Ілля Азар: вялікае інтэрв’ю
Напачатку снежня 2016 года інтэрнэт-выданне Meduza апублікавала рэпартаж Іллі Азара пра тое, як сотні чачэнцаў спрабуюць уцячы ў Еўропу праз Берасце. У сярэдзіне таго ж месяца журналіст пакінуў рэдакцыю, з якой супрацоўнічаў амаль 7 гадоў, пачынаючы з праекта Lenta.ru, не спрацаваўшыся з кіраўніком аддзела спецыяльных карэспандэнтаў Аляксандрам Гарбачовым. Ужо ў траўні Азар ізноў апынуўся ў Менску (гэтым разам ужо як карэспандэнт «Новай газеты»), каб атрымаць прыз міжнароднага журналісцкага конкурсу Belarus in Focus 2016 і ўзяць удзел у варкшопе. Мы распыталі ў журналіста, чаму расіяне не чытаюць пра Беларусь, што матывуе ісці ў прафесію і ці сумуе ён па «Медузе».

Беларусь трапіла ў дзясятку краін з самым нізкім рэйтынгам свабоды СМІ
У рэйтынгу свабоды СМІ, які склаў Амерыканскі інстытут даследавання сацыяльнай думкі (Інстытут Гэлапа), Беларусь займае 9-е месца знізу. Агулам у спіс увайшла 131 дзяржава свету.

“Газеце Слонімскай” адмовілі ў атрыманні інфармацыі ў райаддзеле Следчага камітэта
З атрыманнем інфармацыі ад сілавікоў у “Газеты Слонімскай” (напэўна, як і ў большасці прыватных грамадска-палітычных выданняў) заўсёды былі пэўныя цяжкасці. Можна нават вызачыць пэўны алгарытм у гэтых дачыненнях: інфармацыю давалі, інфармацыю давалі дазавана, інфармацыю давалі “неафіцыйна”, інфармацыю не давалі. Пад інфармацыяй тут, найперш, маецца на ўвазе фабула здарэнняў на Слонімшчыне за тыдзень.

Арганізацыя прэс-канферэнцыі па справе Regnum'а з’яўляецца заўчаснай, — СК адказаў БАЖу
Следчы камітэт лічыць заўчасным правядзенне прэс-канферэнцыі для СМІ па справе абвінавачаных Regnum'аўцаў Паўлаўца, Алімкіна і Шыпценкі. Гэта вынікае з адказу на зварот ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адносна прадастаўлення журналістам інфармацыі па гучных крымінальных справах. Наконт інфармацыі па “справе патрыётаў” у адказе ні слова.

Эксперты высветлілі, хто стварыў вірус WannaCry
Спецыялісты ў галіне кібербяспекі з амерыканскай кампаніі Flashpoint запэўніваюць, што стваральнікамі віруса-вымагальніка WannaCry сталі выхадцы з паўднёвых рэгіёнаў Кітая, Ганконгу, Сінгапуру або Тайваня.