Архіў

Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым
Інцыдэнт здарыўся 27-га сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, дзе суддзя Іна Грабоўская мусіла разбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць пасяджэнне ў сваім кабінеце, а таму нікога на разгляд не пусціць. У калідоры засталіся больш за 10 чалавек, ахвотных трапіць на разгляд, і яны пачалі адстойваць сваё законнае права трапіць на працэс.

Даследаванне: У Беларусі 22 % журналістак сутыкаліся з сэксуальным дамагальніцтвам
Мужчыны-журналісты, якія бралі ўдзел у гендэрным даследаванні медыяполя Беларусі, заявілі, што ніколі не сутыкаліся з падобным.

Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць зварот ГА "БАЖ" адносна ціску на журналістаў
Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць па сутнасці зварот ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адносна пераследу журналістаў, перашкод у ажыццяўленні журналісцкай дзейнасці і адміністрацыйнага пераследу.

Брытанскі журналіст: міліцыянт узяў мяне за шыю, прыціснуў галаву да сьцяны, ударыў па нагах
Шэсьць гадзін у аддзяленьні міліцыі 25 сакавіка правёў брытанскі журналіст Філіп Уорвік (Filip Warwick). Ён пацярпеў зьбіцьця, а беларускія праваахоўнікі ўвесь гэты час адмаўляліся паведаміць пра яго ў брытанскую амбасаду.

Гомель: на двух журналістаў за два дні склалі 11 пратаколаў
У Гомелі міліцыя жорстка пераследуе журналістаў-фрылансераў. Адразу чатыры пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП) і самаўпраўства (ч. 2 арт. 23.39 КаАП) складзеныя ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

«Білі галавой аб сцяну і падлогу, лыжкай расціскалі зубы»: затрыманы рэдактар «Рэальнага Брэста»
У аўторак Ленінскім РАУС Брэсцкага аблвыканкама быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, рэдактар партала «Рэальны Брэст» Дзяніс Марук. Дзяніс рабіў рэпартажы з маніфестацый «недармаедаў». На адной з акцый ён паказаў сярэдні палец чалавеку ў цывільным, які здымаў яго на камеру.

Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі сустрэўся з прадстаўнікамі ГА "БАЖ" і незалежнымі журналістамі
Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі сустрэўся з прадстаўнікамі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і незалежнымі журналістамі, каб прадэманстраваць салідарнасць з імі і іх калегамі ў Беларусі і па ўсім свеце.

ВІДЭА: Як Баразенка "мацярыўся" пры затрыманні
27 сакавіка журналіст тэлеканала "Белсат" Аляксандр Баразенка быў асуджаны на 15 сутак арышту за за тое, што нібыта нецэнзурна выказваўся падчас вулічнай акцыі 25 сакавіка, якую асвятляў. Тэлеканал "Белсат" прадставіў унікальнае відэа з камеры, якая была ў руках журналіста. На відэа бачна, што Баразенка нічога нецэнзурнага не казаў, а наадварот падкрэсліваў, што ён журналіст.

Журналістаў “Белсата” Вольгу Чайчыц і Сяргея Кавалёва выклікаюць у міліцыю
Супрацоўнікі міліцыі выклікаюць журналістаў тэлеканала “Белсат” Вольгу Чайчыц і Сяргея Кавалёва у барысаўскае аддзяленне 29 сакавіка.

"Новы Замак" прэзентавалі ў Гродне
Альманах гродзенскай філіі Cаюзу беларускіх пісьменнікаў прадставілі ў Цэнтры гарадскога жыцця.