Архіў

24.03.2021

Арыштаванага ў Крыме пазаштатнага карэспандэнта Радыё Свабода маглі катаваць токам

Арыштаванага ў анэксаваным Расеяй Крыме пазаштатнага карэспандэнта рэдакцыі «Крым.Реалии» Ўладзіслава Есіпенку супрацоўнікі ФСБ Расеі два дні катавалі электрычнасьцю, каб атрымаць прызнаньне ў злачынстве.

24.03.2021

«Забралі сцяг і ліст ад Ігара Лосіка». У Мінску затрымалі беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча

А 7-й раніцы пяць супрацоўнікаў міліцыі прыйшлі да беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча. Ëн паспеў напісаць у сацсетках: «Да мяне ломяцца ў дзверы». Пасля гэтага перастаў выходзіць на сувязь.

Сяргей Зікрацкі: «Калі пакласці на адну чашу шаляў ліцэнзію, а на другую — свабоду слова, я абяру другую» 24.03.2021

Сяргей Зікрацкі: «Калі пакласці на адну чашу шаляў ліцэнзію, а на другую — свабоду слова, я абяру другую»

Адваката Сяргея Зікрацкага, вядомага юрыста, абаронцу журналістаў у судах, 24 сакавіка выклікаюць у Міністэрства юстыцыі на паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці дзеля пазачарговай атэстацыі. Такім чынам ужо некалькіх выбітных беларускіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі. «Белсат» паразмаўляў са спадаром Сяргеем напярэдадні паседжання – пра шлях у прафесію, як 2020 год змяніў працу адваката ў Беларусі, выбар паміж ліцэнзіяй і магчымасцю свабодна выказваць сваю думку.

24.03.2021

Сучасныя трафікі трэцяга лічбавага свету

"Мы назаўжды выдалілі ваш канал з YouTube. У далейшым вы не зможаце атрымліваць доступ да іншых каналаў YouTube, валодаць імі ці ствараць іх", — такое паведамленне 9 сакавіка атрымала рэдакцыя беларускага сайта Reform.by. Са жніўня 2020 года праект рэгулярна публікаваў відэа з вулічных пратэстаў. Магчыма, менавіта гэтыя ролікі — а дакладней, зафіксаваная ў іх жорсткасць беларускіх сілавікоў — сталі прычынай выдалення канала. Буйны гулец мог бы калі не дыктаваць YouTube свае правілы, то хаця б гучна абурыцца — і прымусіць пачуць сябе. Але якія шанцы на аб'ектыўны разбор у выпадку з невялікім праектам з Беларусі?

24.03.2021

Amnesty International призвала дипломатов вести трансляции о событиях в Беларуси 25 марта

Заявления белорусских властей накануне демонстраций, запланированных на 25 марта (День Воли), вызывают серьёзную обеспокоенность по поводу того, что ответные меры милиции снова будут отмечены жестоким насилием, заявила сегодня Amnesty International, призывая к международным действиям по защите прав мирных протестующих.

Карэспандэнта “Газеты Слонімскай” Язэпа Палубятку сёння не судзілі. Дагэтуль невядома, чаму яго затрымалі 23.03.2021

Карэспандэнта “Газеты Слонімскай” Язэпа Палубятку сёння не судзілі. Дагэтуль невядома, чаму яго затрымалі

Раніцай 23 сакавіка дзяжурны Мастоўскага РАУС паведаміў жонцы Язэпа Палубяткі,  затрыманага ўчора ў міліцыі, што яе мужа сёння даставяць у суд. Але гэта аказалася падманам — — у суд Палубятку не дастаўлялі.  Жонка журналиста Язпа Палубяткі сёння была ў міліцыі. Там ёй сказалі, што супраць мужа завялі адміністрацыйную справу. Якую і за што — не патлумачылі. 

23.03.2021

На разгляд справы аб масавых беспарадках у Пінску пусцілі толькі аднаго журналіста ад незалежных медыя

23 сакавіка ў Брэсце пачаўся разгляд крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску 9 жніўня, падчас якіх, паводле афіцыйнай інфармацыі, пацярпелі больш за 50 сілавікоў. На гучны працэс трапіў толькі адзін незалежны журналіст — Станіслаў Коршунаў («Брестская газета» и TUT.by). Журналістаў іншых недзяржаўных медыя не пусцілі ў суд.

Пачаўся суд над перакладчыцай Вольгай Калацкай. Яна двойчы ўдарыла па твары супрацоўніка СТБ Рыгора Азаронка 23.03.2021

Судзяць перакладчыцу Вольгу Калацкую, якая некалькі разоў ударыла па твары Рыгора Азаронка

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 23 сакавіка пачаўся разгляд справы аб збіцці 15 лістапада Рыгора Азаронка перакладчыцай Вольгай Калацкай. Жанчыну затрымалі 15 студзеня падчас заняткаў па англійскай мове. З таго дня Вольга пад вартай. Перапынак у працэсе да 16 гадзін, 24 сакавіка.

23.03.2021

Лявон Вольский выпустил песню в память о жене, которой не стало пять лет назад

Белорусский исполнитель Лявон Вольский выпустил композицию в память о своей первой супруге Анне Вольской, которой не стало ровно пять лет назад. Текст песни и музыку артист написал сам — послушайте.

23.03.2021

Карэспандэнт “Газеты Слонімскай” у Мастах Язэп Палубятка з допыту ў міліцыі не вярнуўся. У яго кватэры прайшоў ператрус

У панядзелак, 22 сакавіка, уласны карэспандэнт “ГС” у Мастах Язэп Палубятка пайшоў па позве на допыт у міліцыю аб 11-ай гадзіне. Дамоў у гэты дзень ён не вярнуўся.