НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

28.11.2022

Следчы камітэт анансаваў справу аб “фінансаванні масавых беспарадкаў” для кіраўнікоў “Вясны”

Кіраўніцтва Следчага камітэта адрапартавала пра поспехі ў “барацьбе з экстрэмізмам”: больш за 11 тысяч зафіксаваных “злачынстваў” пратэстнага характару, пачынаючы ад 2020 года.  

28.11.2022

У Беларусі перастаў адчыняцца сайт mogilev.media

На працягу некалькіх дзён у Беларусі перастаў адчыняцца інфармацыйны сайт mogilev.media. За мяжой і праз VPN інтэрнет-рэсурс пакуль даступны.

28.11.2022

Што пачытаць: сайты, газеты, часопісы

Гэта другая частка эпахальнага гіда па беларускіх медыях, які падкажа, дзе шукаць інфармацыю на ўсе выпадкі жыцця. Галоўнае, каб яна была пра беларусаў, беларусак і Беларусь. Сёння раім, якія папяровыя ці віртуальныя старонкі пагартаць, каб заставацца ў курсе падзеяў.

28.11.2022

28 лістапада Паўлу Шарамету споўніўся б 51 год

Павел Шарамет працаваў журналістам у Беларусі, Расіі і Украіне і ўлады кожнай з іх крытыкаваў. У Мінску ў канцы 1990-х ён быў арыштаваны і правёў у турме тры месяцы, а пазней пазбавіўся беларускага грамадзянства,  распавядала "Радыё Свабода". У Расіі прафесійная кар'ера Шарамета складалася спачатку паспяхова, але ў канцы 2000-х ён вымушаны быў пакінуць Першы тэлеканал, таму што не захацеў больш мірыцца з цэнзурай і ціскам. Апошнія гады жыцьця Шарамет жыў і працаваў у Кіеве, дзе 20 ліпеня 2016 года ён быў забіты. 

28.11.2022

Фоторедактор Lensa стал самым скачиваемым приложением на iOS в Беларуси

Фоторедактор Lensa, которых способен создавать аватары в стиле аниме и супергероев, стал самым скачиваемым приложением на iOS в России и Беларуси, согласно данным data.ai. Об этом сообщает РБК.

28.11.2022

Наста Базар: «Гвалт — гэта, можна сказаць, частка жыцця жанчыны ў Беларусі»

З тым, што адбываецца ў Беларусі, шмат якія праблемы падаюцца нязначнымі. Але насамрэч яны не перастаюць быць праблемамі. Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, які адзначаецца 25 лістапада, мы паразмаўлялі з фем-актывісткай Настай Базар. Пра тое, як гвалт спараджае гвалт, як сітуацыя ў краіне паўплывала на становішча з абаронай ахвяраў хатняга гвалту, і пра тое, што «маленькага» гвалту не бывае.  І, канешне ж, пра тое, што і як можна зрабіць у сённяшняй сітуацыі. Сама Наста называе сябе «нізавой актывісткай». Але да 2020-га яна сябе такой не лічыла.

28.11.2022

Інфармацыйную прадукцыю ўкраінскага блогера BalaganOff таксама прызналі “экстрэмісцкай”

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля вырашыў, што кантэнт Telegram i YouTube-каналаў блогера з Украіны Аляксандра Рыкава, вядомага пад нікам BalaganOff,  прыраўніваецца ў Беларусі да "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

28.11.2022

Дзіўныя метамарфозы здараюцца з фотаздымкамі Наталлі Качанавай

У дзяржаўных СМІ любяць прыхарошваць рэальнасць. А часам — і чыноўнікаў, якія яе транслююць. 

25.11.2022

«Это Беларусь, где враги всегда нужны». Появился Telegram-канал, в котором «сливают» протестующих из Гродно

В конце августа 2022 года в Telegram появился канал, связанный с гродненскими силовиками, который публикует личные данные пользователей мессенджера. Люди, появляющиеся в канале, – из Гродно. MOST рассказывает, как силовики находят реальных людей за никами в Telegram.