Архіў

Праграмы кандыдатаў: толькі Караткевіч узгадала пра свабоду СМІ
Прэс-служба ГА “БАЖ” параўнала перадвыбарчыя абяцанні кандыдатаў на прэзідэнта датычна журналістаў і СМІ. Дакладней, аказалася, што параўноўваць няма чаго. Толькі Таццяна Караткевіч у сваёй праграме згадала праблемы журналістаў і СМІ.

БелаПАН выступіў з заявай і будзе дубляваць навіны на Facebook-старонцы
5 кастрычніка інфармацыйная кампанія БелаПАН выступіла з заявай з нагоды DDoS-атак на свае сайты. У сувязі з асабліва нестабільнай працай сайта naviny.by усе паведамленні кампанія будзе дубляваць на сваёй Facebook-старонцы і заклікае чытачоў падпісвацца на яе.

Стартуе тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
5 кастрычніка распачынаецца праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які сёлета пашырае сваю геаграфію. З 5 па 10 кастрычніка шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў Літве, Польшчы, Украіне, Казахстане.

Сайты агенцтва БелаПАН па-ранейшаму працуюць з перабоямі
– Калі сайт самога інфармагенцтва раніцай 5 кастрычніка яшчэ больш-менш адкрываецца, то доступ да інтэрнэт-газеты naviny.by вельмі запаволены альбо наогул адсутнічае, – распавялі прэс-службе ГА “БАЖ” у БелаПАН раніцай у панядзелак.

Юрыдычны “лікбез” для журналістаў у Полацку (Дадалося відэа)
Пра спецыфіку адміністрацыйных працэсаў і паводзіны журналістаў у судзе распавядалі ў Полацку сябрам ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Віцебскага рэгіёна. Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці прыцягвалі амаль тры дзясяткі незалежных журналістаў, у тым ліку і з Віцебшчыны.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 14.09-04.10.2015 г.
Некалькі зафіксаваных службай маніторынгу ГА «БАЖ» за гэты парушэнняў правоў журналістаў і СМІ ўскосна ці наўпрост тычыліся бягучай выбарчай кампаніі. Адна гісторыя тычылася фатаграфавання абвесткі пра выбары, другая – узлому сайта назірання за выбарамі.
Сайты агенцтва БелаПАН і Naviny.by заблакаваныя за праўдзівы рэпартаж пра «Малітву за Беларусь»?
DDoS-атакі на сайты агенцтва БелаПАН пачаліся прыкладна а 12-й гадзіне 3 кастрычніка. Па стане на 22.30 сайты naviny.by і belapan.by заставаліся недаступныя.

У Гродне прадставілі праект «Здані тэатру»
У памяшканні кавярні «Веранда» ў Гродне адбылася прэзентацыя сумеснага праекту трох гродзенцаў пад назвай «Здані тэатру». Фатограф і выкладчык журналістыкі з Гродна Сяргей Марозаў разам з візажыстам Бажэнай Машынай і касцюмерам Антанінай Калагрыў паказалі, якую неабсяжную прастору для творчасці ўяўляе з сябе чалавек.