Архіў

Выпускнікі БАЖаўскага фотакурсу адкрылі ў Мінску выставу
16 кастрычніка ў сталічнай прасторы “Space” адкрылася выстава “фотагісторый” маладых выпускнікоў адукацыйнага курсу “Лаві момант!”, які ладзіла ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
У Мінску быў затрыманы, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка
У Мінску быў затрыманы праваахоўнымі органамі, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка.

“Зручны горад”: зручна і для журналістаў
Новы інтэрнэт-праект “Зручны горад”, закліканы дапамагчы актыўным грамадзянам правільна звяртацца да дзяржаўных органаў, можа прынесці практычную карысць і журналістам. У гэтым перакананыя стваральнікі вэб-платформы, прэзентацыя якой адбылася 15 кастрычніка ў мінскім адукацыйным цэнтры “Imaguru”.

Ментарская праграма “Перспектывы” для журналістаў (да 2 лістапада)
Праграма развіцця “Перспектывы” прапаноўвае супрацоўніцтва для журналістаў з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Балтыкі і Каўказа. Праграма накіраваная на падтрымку маладых журналістаў для стварэння рэпартажаў на рэгіянальныя тэмы і ўсталявання больш цеснага супрацоўніцтва паміж журналістамі ў згаданых рэгіёнах.

Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу ў КПЧ ААН
Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Да гэтага Міністэрства замежных спраў Беларусі сем раз адмаўляла журналісту ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча).

Мова нянавісці: новы выклік дэмакратыі і свабодзе слова
Як нараджаецца hate speech і які механізм выкарыстоўваецца дзеля распаўсюду лексікі нянавісці? Як змагацца з ёй сродкамі права і закону? Як знізіць узровень недапушчальнай лексікі ў СМІ і ў Інтэрнэце? Як спалучыць барацьбу з тэрарызмам з прынцыпам свабоды слова? У Страсбургу 13-14 кастрычніка адбылася канферэнцыя Савета Еўропы “Свабода выказвання: усё яшчэ перадумова дэмакратыі?”
«Не магло быць інакш, улічваючы, што 20 гадоў бесперапынна парушаліся правы на свабоду выказвання»
Спецдакладчык ААН па сітуацыі ў Беларусі Міклаш Харашці пракаментаваў прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 11 кастрычніка. Ён лічыць, што "выбарчы працэс быў зрэжысаваны, а вынік — прадвызначаны". Тэкст заявы апублікаваны на сайце ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, – перадае БелаПАН.

Прэмія імя Энтані Бёрджэса для журналістаў (да 30 лістапада)
Міжнародны фонд імя Энтані Бёрджэса ў супрацоўніцтве з брытанскім выданнем "Observer" прысуджае прэмію журналістам, якія пішуць пра мастацтва.

Антыметадычка, альбо Для каго піша “прыкладныя сцэнары” ЦВК?
"Прыкладны сцэнар трэнінга для сябраў участковых камісій...", выпушчаны напярэдадні выбараў ЦВК, відавочна, дайшоў далёка не да ўсіх адрасатаў. "Разжаваныя" сітуацыі з удзелам журналістаў на выбарчых участках не дапамагаюць некаторым сябрам камісій трымацца закона. Прэс-служба ГА "БАЖ" склала табліцу зафіксаваных службай маніторынгу парушэнняў. Некаторыя сітуацыі амаль цалкам супадалі з апісанымі ў "метадчыцы" ЦВК.