Архіў

20.03.2023

«Працягваю прафесійную дзейнасць, нягледзячы ні на што», — некаторыя вынікі нядаўняга апытання БАЖ

Большасць беларускіх калег, нягледзячы на падзеі апошніх гадоў, застаюцца ў прафесіі. Пра гэта сведчаць вынікі нядаўняга апытання, якое праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў. БАЖ дзякуе ўсім, хто паспеў паўдзельнічаць у апытанні, якое скончылася роўна за дзень да таго, як арганізацыя займела «эктрэмісцкі» статус. Дарэчы, 86 % рэспандэнтаў абралі для адказаў беларускамоўную версію формы нашага апытання! 

20.03.2023

У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 сакавіка абвешчана рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага актывіста і блогера Дзмітрыя Гарбунова. Суддзя Марыя Аліферук прызнала яго вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў за абразу прадстаўнікоў улады і прыгаварыла да зняволення.

20.03.2023

Адвакат і бацька Ігара Лосіка збіраюцца тэрмінова ехаць у калонію

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Ігар знаходзіцца ў мэдсанчастцы пасьля спробы самагубства ў ШЫЗА.

20.03.2023

Два наступныя нумары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» не выйдуць

Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на афіцыйны сайт «Інфа-Кур'ера».

20.03.2023

Прэзентацыя новай кнігі Свабоды «Галасы Беларусі − 2022» адбудзецца ў Вільні 23 сакавіка

Прэзентацыя трэцяга тому трылогіі «Галасы Беларусі − 2022» пройдзе ў чацвер 23 сакавіка а 18.00 у Беларускім доме (Vilniaus 20) пры ўдзеле вядомых беларусаў (і не толькі) з усяго свету. Уваход вольны.

20.03.2023

Сярэдзіч прапанаваў замірэнне. Ці прыме рэжым прапанову?

17 сакавіка галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч апублікаваў адкрыты ліст «Без нацыянальнага прымірэння не захаваць незалежнасць Беларусі». Ці можна ва ўмовах татальных рэпрэсій уволуге заікацца пра нейкае прымірэнне? Sn-plus.com пагутарыў з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

20.03.2023

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя рэчы. Суд Маладзечанскага раёна на патрабаванне мясцовай пракуратуры прызнаў экстрэміскімі матэрыяламі кліп на песню гурта Sumarok з назваю «Чэрці», а таксама асабістую старонку лідара гурта Ігара Палынскага ў сацыяльна сетцы ВКонтакте. Вось як у размове з "Радыё Ўнэт" на такое прызнанне адрэагаваў сам Ігар Палынскі.

20.03.2023

Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю з некалькіх крыніц пра тое, што Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю.

20.03.2023

Вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Спатрэбіцца і прафесіяналам, і звычайным карыстальнікам. Тут ёсць нейрасеткі, якія тлумачаць простай мовай навуковыя артыкулы, перакладаюць відэа з розных моў і дапамагаюць выбраць фільмы, піша «Наша Ніва».

19.03.2023

«Ездзіў па Беларусі і шалёна ўсё здымаў: разумеў — гэта апошняе лета». Гутарым з журналістам Алесем Залеўскім

Алесь Залеўскі — некалі вядоўца і журналіст «Белсата», потым — праграмы БелаПАН «Пока свободны», прадзюсар, дакументаліст, з восені 2021 года жыве ў Грузіі. Сёлета разам з калегамі ён адкрыў у Батумі прастору для медыйшчыкаў і крэатыўшчыкаў «Медыяхаб», а таксама разам з камандай запускае YouTube-канал. БАЖ пагаварыў з Алесем пра пераезд, адаптацыю і працу ў Грузіі, беларускую журналістыку ў эміграцыі.