Архіў

04.09.2015

Стыпендыі для абаронцаў правоў чалавека, у тым ліку журналістаў (да 8 кастрычніка)

Выпускнікі магістратуры юрыдычных факультэтаў, факультэтаў журналістыкі і міжнародных адносін могуць прыняць удзел у конкурсе арганізацыі "Human Rights Watch" на атрыманне стыпендый імя Алана і Барбары Фінберг. Абавязковае патрабаванне - валоданне англійскай мовай.

03.09.2015

Пяць гадоў таму загінуў журналіст Алег Бябенін

Алега Бябеніна знайшлі павешаным 3 верасня 2010 года на лецышчы пад Мінскам, – нагадвае рэсурс сharter97.org, заснавальнікам і галоўным рэдактарам якога быў журналіст.

02.09.2015

Заканчваецца рэгістрацыя на ментарскую праграму для маладых журналістаў (да 5 верасня)

Анлайн-часопіс «Ідэя» аб’яўляе набор заявак на ўдзел у ментарскай праграме для маладых журналістаў. Акрамя 2 сесіі (кожная сесія адбудзецца цягам 1 дня), ментары будуць дапамагаць 12 абраным журналістам у напісанні артыкулаў, якія потым будуць апублікаваны на сайце www.ideaby.org. 

02.09.2015

Яўген Васьковіч вернецца на працу ў «Бабруйскі кур’ер»

«Калі пасьля вызваленьня я спаткаўся з Анатолем Санаценкам, рэдактарам гэтага выданьня, дзе я працаваў да зьняволеньня, то ён паведаміў, што не звальняў мяне, і я па-ранейшаму застаюся ў штаце рэдакцыі. Гэта было вельмі прыемна».

01.09.2015

Хадзіджы Ісмаілавай прысудзілі сем з паловай гадоў турмы

Суд у Баку сёньня прысудзіў азербайджанскай журналістцы Хадзіджы Ісмаілавай, якая супрацоўнічала з Радыё Свабода, сем з паловай гадоў турмы.

01.09.2015

Паездка ў Страсбург для беларускіх журналістаў (Заяўкі – да 7 верасня)

Абавязковая ўмова – валоданне англійскай ці французскай мовамі.

01.09.2015

Чарговы нумар “Абажура” – на нашым сайце

Друкаваную версію карпаратыўнага часопіса ГА “БАЖ” можна атрымаць у офісе арганізацыі.

01.09.2015

Памяць не згасае

Лунінецкая філія ГА «БАЖ» ўганаравала памяць свайго калегі. БАЖўца Віктара Пятровіча Карповіча (Філатава, 1954-2014) не стала 1 верасня мінулага года.

01.09.2015

Украіна: Журналісты пацярпелі падчас сутыкненняў пад парламентам

Некалькі журналістаў пацярпелі падчас сутыкненняў пад будынкам Вярхоўнай Радай Украіны, якія здарыліся 31 жніўня.