НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

22.04.2022

Затрыманне рэдактара Аксаны Колб: Целазрухі ўлады ў спробах «нармалізацыі адносінаў» у чарговы раз натыкнуліся на супрацьдзеянне сілавікоў?

Безумоўна, шокавай падзеяй на гэтым тыдні для нас стала затрыманне рэдактаркі газеты «Новы час» і чальца нашай каманды Аксаны Колб. Аксана апошнім часам амаль не мела дачынення да творчага працэсу — яна займалася ліквідацыяй газеты, бо ў нас быў ліквідаваны заснавальнік, Таварыства беларускай мовы. І тым не менш, яе затрымалі, як яна паведаміла, «да 10 сутак».

21.04.2022

Алена Касцючэнка: У гэтай вайне вялікая частка нашай адказнасці, нашай цярпімасці да гвалту. Расія прасякнута гвалтам

Алена Касцючэнка — адна з нямногіх расійскіх журналістак, якая працавала на вайне ва Украіне. Яна была там больш за месяц, пісала для «Новай газеты», якая цяпер прыпыніла дзейнасць. У рэжыме ваеннай цэнзуры яе рэпартажы выходзілі з цэнзурнымі дзіркамі, ад чаго рабіліся яшчэ больш вусцішнымі. Пра сваю працу на вайне, пра будучае вяртанне ў Расію і пра перспектыву апынуцца ў турме па новым законе РФ за дыскрэдытацыю ўзброеных сіл, Алена Касцючэнка расказала ютуб-каналу «Вся такая Монгайт». Прыводзім вытрымкі.

21.04.2022

Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat, журналіст Яраслаў Іванюк: «Прыйдзе час, калі за ўсё якаснае і беларускае трэба будзе плаціць»

Як з’явіўся Kamunikat.org — найбольшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка ў свеце? Ці чытаюць кнігі ў часы вайны? Ці ёсць будучыня ў папяровых выданняў? Што будзе, калі ў Беларусі зачыняць усе незалежныя выдавецтвы? Яраслаў Іванюк — старшыня фонду Kamunikat.org, сябра ўправы Беларускага гістарычнага таварыства, журналіст. Паходзіць з мясцовых беларусаў Падляшша, жыве непадалёк Беластока.

21.04.2022

Убежище Shelter City для правозащитников и журналистов в Нидерландах (заявки до 3 мая)

Организация Justice & Peace в Нидерландах объявляет новый набор на программу Shelter City. Shelter City предоставляет временные безопасные и вдохновляющие пространства для правозащитников и журналистов, подвергающихся риску, где они восстанавливают силы, получают индивидуальную поддержку и взаимодействуют с союзниками.

21.04.2022

CPJ патрабуе неадкаладна вызваліць затрыманую учора Аксану Колб

"Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць журналістку Аксану Колб і зняць з яе ўсе абвінавачванні". Пра гэта ў сераду, 20 красавіка, заявіў Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists).

20.04.2022

Палітвязень журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны ў "Воўчыя норы"

Палітвязень журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны з СІЗА ў Баранавічах у папраўчую калонію №22 у пасёлку Даманава ў Івацэвіцкім раёне.

20.04.2022

Праваабаронцы прызналі палітвязнем палітолага і публіцыста Аляксандра Фядуту

Аляксандр Фядута затрыманы па справе аб замаху на Лукашэнку. Нядаўна мінуў год, як ён знаходзіцца за кратамі.

20.04.2022

«4 перон». Як беларусы наладзілі валанцёрскую дапамогу на кракаўскім вакзале

Беларуская праваабаронца і сябра БАЖ Алена Лапцёнак зараз жыве ў польскім Кракаве. Літаральна адразу пасля прыезду, напачатку сакавіка, яна пайшла на кракаўскі чыгуначны вакзал валанцёрыць, бо проста сядзець і чытаць навіны было немагчыма,

20.04.2022

Рэдактара газеты "Новы Час" Аксану Колб затрымалі на 10 сутак

Сёння да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт. Каля 15 гадзін Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ да 10 сутак. З якой нагоды і па якой справе — невядома.