Архіў

Журналістаў, што наведвалі ў брэсцкай лякарні Някляева, міліцыянты папярэдзілі пра “непажаданыя наступствы”
Уладзімір Някляеў быў затрыманы ў ноч з 24 на 25 сакавіка на брэсцкім чыгуначным вакзале, калі вяртаўся з Варшавы ў складзе дэлегацыі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасці пасля сустрэчаў з польскімі палітыкамі і дыскусіі наконт сітуацыі ў Беларусі ў польскім парламенце — Сейме.

Валер Шчукін пасля затрымання трапіў у вайсковы шпіталь
У спісах затрыманых на Дзень Волі ў Мінску ёсць і ветэран дэмакратычнага руху, сябра ГА "БАЖ" Валер Шчукін.

Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары
У Мінску ля Плошчы Перамогі у часе разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік (Filip Warwick).

Падчас мітынгу з нагоды Дня волі ў Брэсце была ўхвалена рэзалюцыя ў падтрымку журналістаў, што зведваюць пераслед уладаў
25 сакавіка ў Брэсце адбыліся санкцыянаваныя мясцовым гарвыканкамам шэсце і мітынг, прысвечаныя 99-м угодкам з моманта абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Незалежных журналістаў наўмысна вылікалі ў пастарунак падчас святкавання Дня волі
Журналістам-фрылансерам Марыне Драбышэўскай, Марыі Булавінскай і Яўгену Меркісу даслалі пазовы ў міліцыю Цэнтральнага раёна Гомеля на 10 гадзін раніцы 25 сакавіка.

У офіс "Вясны" ўварваўся АМАП (Абнаўляецца, фота)
Каля 13-й гадзіне ў офіс, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная ПЦ "Вясна" ўварваліся АМАПаўцы.

У полацкім офісе свабоднага прафсаюзу зрабілі ператрус, затрыманы сябра БАЖ Віктар Стукаў
Ператрус прайшоў каля 20-й вечара. Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста СПБ Віктара Стукава, заявіўшы, што ў офісе могуць захоўвацца скрадзеныя рэчы. Ператрус быў хуткі, рэчаў, якія фігуруюць у крымінальнай справе наконт крадзяжу ў кватэры па вуліцы Гагарына, у офісе не знайшлі.