Архіў

Адэкватная карціна свету і дапамога ў прыняцці рашэнняў
Гэта тое, чаго чакае ад сучасных медыяў сённяшні спажывец інфармацыі.

7 млн 350 тысяч штрафу – шостае сёлета пакаранне гомельскаму фрылансеру
Суддзя Мазырскага раённага суда Наталля Асадчая 17 сакавіка аштрафавала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага паводле артыкула 22.9 КаАП на 35 базавых велічыняў (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў). Яго прызналі вінаватым у нібыта “незаконным вырабе прадукцыі СМІ” – супрацы з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Хто вы – “адзінокі рэйнджар”, “бюракрат”, “следчы” ці “мёртвы пень”?
Калі разабрацца, да якога архетыпу належыш ты сам і твае супрацоўнікі, пабудаваць эфектыўную працу рэдакцыі будзе значна прасцей. Гэтую ідэю даводзіў расійскі медыяэксперт Юрый Пургін, які гэтымі днямі працуе ў Мінску з групай беларускіх журналістаў.

Хто каментуе навіны і навошта?
Універсітэцкі праект “Engaging News Project” з горада Остын (Тэхас), задаўся пытаннямі – хто і навошта падлівае алею ў агонь на сайтах навінавых арганізацый і як з гэтым працаваць журналістам?

Дзяржаўная прэса друкуе абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
“Звязда” 16 сакавіка апублікавала “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Акрамя ўжо вядомых фігурантаў (кшталту альбома “Прэс-фота Беларусі-2011”), у спісе прысутнічаюць спасылкі на некаторыя сайты, старонкі Вконтакте, Facebook, Twitter, Youtube, а таксама маркі, манеты, брошка і нават сервіз з 21 прадмета.

Следственный комитет Беларуси хочет купить «взломщик» смартфонов
Ведомство объявило тендер на закупку устройства, которое обеспечило бы доступ к удаленной и заблокированной информации на смартфонах.

Thomson Reuters: Журналісцкі воркшоп па асвятленні тэмаў-табу (Лондан, заяўкі - да 25 красавіка)
Фундацыя "Thomson Reuters" запрашае журналістаў і прадстаўнікоў СМІ з развіваючыхся краін і краін пераходнага перыяда ў Лондан (Брытанія) на воркшоп "Падрыхтоўка рэпартажаў пра табу", які пройдзе 11-15 ліпеня 2016 года. Удзельнікі воркшопу даведаюцца, як асвятляць адчувальныя тэмы непрадузята і бесстаронна. Тэмы навучання: планаванне і канцэпцыя журналісцкай гісторыі, тэхніка інтэрв'ю, пошук шматлікіх крыніц для аповеду пра адчувальныя праблемы і г.д.

Дзе там адшукалася забарона Skype ды ўсяго такога, я не знайшоў, — Чарняеў
Экспэрты пракамэнтавалі ўказ аб удасканаленьні парадку перадачы паведамленьняў электрасувязі. Паводле афіцыйнага паведамленьня на pravo.by, ён стварае «сыстэму процідзеяньня парушэньням парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі».

Не выжыванне, а развіццё. Беларускія СМІ вучацца думаць стратэгічна
У Мінску гэтымі днямі знаходзіцца Юрый Пургін – заснавальнік і генеральны дырэктар расійскага выдавецкага дома «Алтапресс», пад дахам якога ўжываюцца каля дзясятка газет і часопісаў, некалькі сайтаў, а да нядаўняга часу – і ўласная радыёстанцыя.