Архіў

З Беларускай службы Радыё Свабода сыходзіць дырэктар, які ўзначальваў яе 25 гадоў
Сёння стала вядома, што дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук завяршае працу ў кампаніі. Пра гэта паведаміла "Радыё Свабода".

Журналіста Паўла Падабеда пасля 15-суткавага арышту перавялі на "Валадарку"
4 лютага скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якім пакаралі відэааператара Паўла Падабеда. Але, як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, на волю ён так і не выйшаў. Яго перавялі ў СІЗА №1 Мінска і завялі крымінальную справу.

Гродзенская актрыса Наталля Лявонава: «Сярод тых беларусаў, хто з’ехаў, цяпер вельмі вялікі запыт на ўсё, што звязана з тэатрам»
Абласны драмтэатр для карэннай гарадзенкі Наталлі Лявонавай быў запаветнай марай з самага дзяцінства. Яна прыйшла сюды адразу пасля заканчэння сталічнага Універсітэта культуры і прапрацавала ў яго сценах без малога 20 гадоў. У 2020-м ёй разам з калегамі, што выступілі супраць рэпрэсій, прыйшлося забраць сваю працоўную кніжку і пачынаць усё зноўку. У замежжы. Пра сваё новае прафесійнае жыццё ў Літве Наталля Лявонава распавяла Art-context.com.

Бярэзінская пракуратура ацаніла працу “Альянса расследавальнікаў Беларусі”: экстрэмісцкія матэрыялы
Тэлеграм-канал Генеральнай пракуратуры паведаміў пра чарговае папаўненне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў – гэтым разам туды патрапіла супольнасць незалежных журналістаў-расследавальнікаў.

Журналістаў Інанец і Лычаўку, якія адбываюць “хатнюю хімію”, унеслі ў “экстрэмісцкі” спіс
Міністэрства ўнутраных спраў 3 лютага абнавіла “пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Сярод “фігурантаў” аказаліся незалежныя журналісты Сняжана Інанец і Алаксандр Лычаўка.

Журналіст-палітвязень можа застацца без лекаў — іх яму папросту не аддаюць
Аляксандр Сацук распавёў “Народнай Волі” пра апошнія навіны ад брата.

Галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі №4
Па звестках "Позірк. Навіны пра Беларусь", палітзняволеную этапіравалі туды пасля разгляду апеляцыі. Да таго Леўшына знаходзілася ў размешчаным у гэтым жа абласным цэнтры СІЗА №3.

Справа Nexta: Пуцілу і Рудзіка выклікаюць добраахвотна “засудзіцца па спецвытворчасці”, Пратасевіча ў позве няма
Мінскі абласны суд прызначыў на 16 лютага пасяджэнне ў межах так званай “спецыяльнай вытворчасці” з удзелам рэдактараў інфармацыйнага рэсурсу Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка. Абодва даўно за межамі краіны і беларускаму правасуддзю не давяраюць.

3 простыя наладкі для абароны акаўнтаў ад узлому
Сёння журналісты, рэдактары, блогеры і іншыя працаўнікі медыя — уразлівая група ў плане лічбавай бяспекі (ды і многіх іншых) у Беларусі. Але і за яе межамі ў медыя мноства рызык, якія неабходна ўлічваць: перадача інфармацыі, бяспека перапіскі з людзьмі ўнутры Беларусі і патэнцыйнымі мішэнямі сілавікоў за яе межамі ды іншыя. Як можна засцерагчы свае акаўнты ад узлому? Разам з экспертамі ініцыятывай па лічбавай бяспецы КіберБабер сабралі простыя парады, якія дапамогуць зменшыць рызыкі ўзлому вашых акаўнтаў.

“Зараз ёсць імкненне і жаданне. Больш нічога”. Гутарка з блогерам Аляксандрам Кабанавым
Аляксандр Кабанаў, які напрыканцы мінулага года вызваліўся з калоніі, цяпер нарасхват. Яго тэлефон звоніць няспынна, і такое адчуванне, што блогер ужо ўварваўся ў інфармацыйную прастору. Беларуская асацыяцыя журналістаў паразмаўляла з былым палітычным вязнем пра планы, успрыманне падзей апошніх гадоў у месцах няволі і новых рэаліях медыяполя.