Архіў

Радио Свобода ищет сотрудников [Латвия]
Опытные профессионалы могут претендовать на эту работу

Тышкевіч: «Ключавая задача для прапаганды на гэты год — каб Лукашэнку ўспрымалі хаця б як найменшае зло»
Аналітык — пра будучыню незалежных медыя і прапаганды.

Адкуль бяруцца даныя ў ботах, з дапамогай якіх сілавікі дэананімізуюць людзей у Telegram
Калегі з "Нашай Нівы" распавядаюць пра тое, адкуль у тэлеграм-ботах» і іншых рэсурсах такога кшталту, якімі сілавікі карыстаюцца для «прабіву», бяруцца даныя.

Дзярждэп ЗША запусціў глабальную ініцыятыву ў падтрымку палітвязняў з усяго свету — асобна ў праекце прадстаўленыя гісторыі беларусаў Ігара Лосіка і Марыі Калеснікавай
Ведамства запусціла праект #WithoutJustCause, у межах якога абралі некалькіх палітычных зняволеных з усяго свету, каб падзяліцца іх унікальнымі гісторыямі і прадставіць тысячы палітычных зняволеных, несправядліва затрыманых па ўсёй планеце, - піша "Вясна"

“Мяне сустрэла схуднелая, але струменячая энергіяй фізіяномія”, — бацька палітвязня-журналіста Андрэя Аляксандрава
Бацька асуджанага на 14 гадоў экс-намесніка дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Андрэя Аляксандрава сустрэўся ў віцебскім следчым ізалятары з сынам і расказаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, як той трымаецца.

CPJ патрабуе вызваліць расійскую журналістку Кацярыну Яньшыну, затрыманую падчас суда над Алесем Бяляцкім
5 студзеня ў судзе ў Менску была арыштаваная Яньшына, журналістка і праваабаронца з расейскага праваабарончага цэнтру «Мемарыял», калі яна прысутнічала на судзе над чатырма звязанымі з забароненай беларускай праваабарончай арганізацыяй «Вясна». Пра гэта гаворыцца ў шматлікіх паведамленнях СМІ. Інфармацыю падцвердзіў Камітэту абароны журналістаў медыйшчык і актывіст «Вясны» Сяргей Сыс.

“Наша Ніва” сыходзіць з расійскіх сацсетак на знак нязгоды з блакаваннем адміністрацыяй “ВКонтакте”
Следам за блакаваннем шэрагу інфармацыйных рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі расійская сацсетка “Вконтакте” абмежавала доступ да старонкі найстарэйшай нацыянальнай газеты “Наша Ніва”. У адказ на гэты выданне заклікала калег ды чытачоў спыніць карыстацца “недружалюбнымі віртуальнымі лакацыямі”.

Гарадзенскіх журналістаў-палітвязняў катуюць карцарамі ды ізаляцыяй
Жонкі зняволеных журналістаў Дяніса Івашына і Андрэя Пачобута выказалі апасенні за фізічны стан сваіх мужоў, якія маюць праблемы са здароўем, але не атрымліваюць за кратамі кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.

Аксана Колб, Наста Лойка, Камітэт па расследванню катаванняў — названыя пераможцы Праваабарончай прэміі
11 студзеня ў Вільні адбылося ўручэнне Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці. Штогод урачыстая цырымонія ладзілася 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека. Сёлета традыцыя была парушана: уручэнне прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека было перанесена ў сувязі са смерцю старшыні БХК Алега Гулака.