Архіў

02.06.2021

Журналист «Трибуны» Дмитрий Руто получил 15 суток ареста

Журналист сайта Tribuna.com Дмитрий Руто получил 15 суток ареста якобы за незаконное пикетирование, сообщает издание.

01.06.2021

«Адміністрацыя сьвядома перапаўняе камэры». Журналіст пра 10 сутак у турме на Акрэсьціна

Журналіст Алесь Сіліч вызваліўся пасьля 10 дзён адміністрацыйнага арышту і расказаў пра свой побыт у менскім ізалятары на Акрэсьціна.

01.06.2021

Уладальніка сайта gs.by аштрафавалі на 2610 рублёў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Суд Слонімскага раёна 1 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу у дачыненні ПУП “Рэдакцыя газеты “Газета Слонімская” па абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). У якасці адказчыка ў суд выклікалі дырэктара прадпрыемства Яўгена Валадашчука  — ён жа з’яўляецца ўладальнікам сайта gs.by.

01.06.2021

Журналисты рассказали о условиях содержания в Могилевском ИВС ВИДЕО

После 20 суток административного ареста из ИВС вышли наши журналисты Владимир Лапцевич и Александр Бураков. На милицейском авто их вывезли с территории изолятора, чтобы их там не встретили родственники и журналисты. Напомним, что журналисты освещали судебный процесс над Павлом Северинцем и активистами «Европейской Беларуси». Позже их задержали и отвезли в ИВС. Сутки журналисты получил якобы за “повторное в течение года участие в несанкционированном мероприятии” 12 мая около суда Могилевской области. Стоит сказать, что никакого массового мероприятия под судом в тот день не было.

01.06.2021

ГА "БАЖ" звярнулася ў МУС: спыніць ціск на журналістку Арыну Маліноўскую

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з нагоды ціску на родных вядучай тэлеканала «Белсат» Арыны Маліноўскай.

01.06.2021

«Статус сеціўнага СМІ даў нам толькі праблемы». Размова з галоўнай рэдактаркай парталу Media-Polesye Сьвятланай Гарда

Стваральніца і галоўная рэдактарка сеціўнага выданьня Media-Polesye Сьвятлана Гарда расказвае, як зьмянілася праца парталу пасьля выбараў, чым яна ганарыцца і чаго асьцерагаецца.

01.06.2021

«Мы вымушаныя звольніць фактычна ўсіх». Гутарка з адным з уласьнікаў Tut.by

У інтэрвію Свабодзе адзін з заснавальнікаў і ўласьнікаў Tut.by Кірыл Валошын расказвае пра арыштаваных калег, становішча парталу, ліст з Парку высокіх тэхналёгій і будучыню найбуйнейшага парталу Беларусі, які ўлады спрабуюць зьнішчыць.

01.06.2021

Адкрыты прыём заявак на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гавэла (да 14 чэрвеня)

Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода аб'яўляе прыём заявак на атрыманне журналісцкай стыпендыі имя Вацлава Гавэла'2022 (03. 01. 2022 – 31. 07. 2022). Тэрмін падачы – 14. 06. 2021.

01.06.2021

Как «традиционному» журналисту быстро стать мобильным. Подкаст «Медиамастерская»

«Медиамастерская» – подкаст о том, как быть, жить и становиться лучше в журналистике. В студии – те, кто знает, что делать редакциям, чтобы идти в ногу со временем. Вместе с ними вы не пропустите тренды, поймете, как оставаться «чувствительными» к актуальным темам и проблемам, всегда будете знать о самых новых инструментах сторителлинга.

01.06.2021

Медыямайстэрня Belarus Media Hub (заяўкі да 6 чэрвеня)

Беларусаў і беларусак, якія пражываюць як у Беларусі, так і за мяжой, і цікавяцца журналістыкай, але не зьяўляюцца прафэсіяналамі ў гэтай галіне, запрашаюць на Belarus Media Hub. Разам з нямецкімі, беларускімі і ўкраінскімі трэнэрамі і экспэртамі ў галіне мэдыя вы даведаецеся пра асаблівасьці працы СМІ і сацсетак.