Архіў

Радыё Свабода абвясьціла конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла (да 6 чэрвеня)
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2016-2017 акадэмічны год.

Міністэрства інфармацыі не кажа, якія змены будуць унесеныя ў заканадаўства
21 красавіка падчас штогадовага паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што даручыў Міністэрству інфармацыі распрацаваць новы закон у сферы кантролю інтэрнэту.

Віцебскія БАЖаўцы сустрэліся з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў
Журналісты Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Бэрлінг, стваральнікі падручніка ”Frilans handboken”, ахвотна дзеляцца ўласным фрылансерскім досведам са студэнтамі і калегамі. Гэтым разам падчас прыезду ў Беларусь шведскія фрылансеры вырашылі сустрэцца не толькі са сталічнымі журналістамі і абралі для першага падарожжа ў рэгіёны Віцебск.

Дайшло: улады Беларусі задумаліся пра ўплыў расійскіх СМІ на грамадства
Кантэнт Расійскай Федэрацыі ў беларускіх СМІ на сённяшні дзень даходзіць да 65 %, «гэта нас не павінна не насцярожваць з пункту гледжання нацыянальнай культуры, інфармацыйнай бяспекі», — заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 15 мая, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.

“Рэформа” ці проста “змены”? Як газеты пісалі пра павышэнне пенсійнага ўзросту
Як дзяржаўныя і незалежныя СМІ рыхтавалі грамадскую думку да павышэння пенсійнага ўзросту? Аналіз тэматычных матэрыялаў у друкаваных СМІ.

Хакеіст зборнай Беларусі абмацюкаў журналіста пасля просьбы пра каментар
Хакеіст зборнай Беларусі Андрэй Стась хваравіта адрэагаваў на паразу ад каманды Венгрыі (2:5).

Падчас акцыі на Кастрычніцкай затрымалі журналіста Алега Грузьдзіловіча
Карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча затрымалі падчас асьвятленьня акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» на Кастрычніцкай плошчы.

“У Швецыі любы чалавек можа назвацца журналістам і пачаць зарабляць…”
Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Бэрлінг прэзентавалі ў Мінску шведскі падручнік для фрыланс-журналістаў “Frilans handboken”. Гаворка на сустрэчы пайшла пра самае набалелае – аплату працы і абарону аўтарскіх правоў.

Гродзенская сябра ГА «БАЖ» – лаўрэатка прэміі Мацея Плажыньскага
Гродзенская журналістка, сябра ГА «БАЖ» Інэса Тодрык-Пісальнік стала адной з лаўрэатаў прэміі Мацея Плажыньскага для журналістаў, што выступаюць у падтрымку Палоніі. Сярод лаўрэатаў сёлетняй прэміі – журналісты з Беларусі і Літвы, Германіі і Польшчы. Гэтым разам журы абірала пераможцаў у дзесяці намінацыях.

Звольненыя трое кіраўнікоў РБК. Прохараў можа прадаць мэдыяхолдынг з-за ціску Крамля
Звольненыя шэф-рэдактар расейскай мэдыякампаніі «РосБизнесКонсалтинг» (РБК) Лізавета Асяцінская, галоўны рэдактар газэты РБК Максім Солюс, а таксама галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва РБК Раман Баданін. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйнай заяве на сайце холдынгу.