НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

06.09.2022

Узнагарода ад следкама, трэнінг на RT і паездкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны. Чым адметныя прапагандысткі Людміла Гладкая і Ксенія Лебедзева

Пачынаючы з 15 жніўня ў Гродне трывае так званы судовы працэс, на якім лукашэнкаўскі рэжым абвінавачвае Дзяніса Івашына ў «здрадзе дзяржаве». Гэты працэс с самога свайго пачатку прыцягвае ўвагу рознага кшталту прапагандыстаў. Адны з самых вядомых з іх — супрацоўніца «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая і супрацоўніца тэлеканала «Беларусь 1» Ксенія Лебедзева. Абедзве яны ў дзень пачатку так званага суда забяспечвалі прапагандысцкае суправаджэнне працэсу, фактычна пераследавалі дыпламатаў заходнееўрапейскіх краін, якія прыйшлі да будынка суда, а таксама маці Дзяніса Івашына Людмілу.

06.09.2022

«Не трэба падпісвацца на «экстрэмістаў», каб быць у курсе»: з'явіўся агрэгатар рэгіянальных навін

З дапамогай dze.news можна сачыць за тым, што адбываецца па ўсёй Беларусі, і атрымліваць апдэйты з лакальных крыніц. 

06.09.2022

Кацярына Ваданосава распачала курс хіміятэрапіі: «Мяне так дастала быць моцнай»

Вядоўца «Белсату», музыка і культурніцкая дзяячка Кацярына Ваданосава пачала курс хіміятэрапіі пасля дзвюх аперацыяў. Медыкі кажуць, што такое імклівае развіццё раку магчымае толькі пры вялікім стрэсе. Мы паразмаўлялі з Кацяй пра самыя страшныя падзеі ў ейным жыцці і пра тое, як нязвыкла для траўмаванага беларускай медыцынай чалавека сутыкнуцца з польскай.

06.09.2022

Актывіста і публіцыста з Барысава Ігара Ледніка пакаралі 3 гадамі зняволення нібыта за “паклёп” на Лукашэнку

Cуд Ленінскага раёна Мінска 6 верасня агучыў вердыкт у крымінальнай справе сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) Ігара Ледніка. Суддзя Таццяна Шоцік прысудзіла 60-гадоваму палітвязню, інваліду ІІ групы тры гады зняволення. Аналагічны тэрмін раней запрасіла прадстаўніца  пракуратуры.   

06.09.2022

«90% палітэмігрантаў ня вернуцца ў Беларусь». Вялікая размова з Канстанцінам Каверыным

Экс-голас «Барысаў Арэны» і Радыё Юністар, шоўмэн Канстанцін Каверын жыве цяпер у Варшаве. У размове са Свабодай ён расказаў, чаму так адбылося, а таксама — чаму цяпер ня мае аптымізму і ўсё ж працягвае верыць у беларусаў.

06.09.2022

Конкурс спортивной журналистики [до 14 октября]

Международная ассоциация спортивной прессы (International Sport Press Association (AIPS)) проводит конкурс Sport Media Awards — 2022.

06.09.2022

Неделя международной журналистики [с 5 по 9 октября 2022]

Организация, занимающаяся развитием СМИ, Incubator for Media Education and Development (iMEdD) организует четвертую Неделю международной журналистики, которая продлится пять дней и пройдет с 5 по 9 октября 2022 года в Афинах.

06.09.2022

Парушэнне аўтарскага права ці непаразуменне? Выстава Free Belarus у Празе выклікала абурэнне фатографаў

У сталіцы Чэхіі адбываецца выстава, мэта якой нагадаць пра рэпрэсіі ў Беларусі: выступаюць вядомыя дзеячы, дэманструюцца фота з пратэстаў. У той жа час самі фатографы дзівяцца: дэманстрацыя іх фотапрац у Празе — нечаканасць для творцаў. Дык што гэта было: непаразуменне ці парушэнне права на інтэлектуальную ўласнасць? БАЖ разбіраецца ў пытанні.